Ва ўмовах дэфіцыту і падаражаньня мукі ў Туркмэністане расьце попыт на вотрубʼе, якое звычайна ідзе толькі на корм хатняй жывёле і птушцы.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў тэлефонную размову з Аляксандрам Лукашэнкам.
26 лютага ўступіў у сілу прэзыдэнцкі дэкрэт № 7, які разам з абноўленым законам «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках» можа цалкам зьмяніць сытуацыю на рынку міжгародніх маршрутак. Частка прыватных перавозчыкаў прыпыніла працу, што значна пагоршыла транспартныя зносіны ў многіх гарадах і мястэчках. Як на гэта рэагуюць людзі ў розных рэгіёнах — у рэпартажы Свабоды.
У судзе Маскоўскага раёну Берасьця 27 лютага пачаўся разгляд пазову супраць ТАА «АйПаўэр», якое пачало будаваць пад Берасьцем акумулятарны завод.
Прадстаўнікі Міністэрства транспарту і камунікацый правялі ў Менску прэсавую канфэрэнцыю, дзе патлумачылі сутнасьць зьменаў, унесеных у закон «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках».
Чыстыя страты беларускіх прамысловых прадпрыемстваў вырасьлі за 2017 год на 54,1%. Але колькасьць стратных арганізацыяў пры гэтым скарацілася на 11%, з 354 да 315 — страты на адну стратную арганізацыю вырасьлі на 73,2%.
Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову (PDF), у якой апісваецца, як залічваць часткі Беларусі да тэрыторыяў «з напружанай сытуацыяй на рынку працы». Гэтая пастанова – працяг мерапрыемстваў па рэалізацыі абноўленага «дармаедзкага дэкрэту».
26 лютага ўступіў у сілу прэзыдэнцкі дэкрэт № 7 «Аб разьвіцьці прадпрымальніцтва», які разам з абноўленым законам «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках» можа цалкам зьмяніць сытуацыю на рынку міжгародніх маршрутак.
Прэтэнзіі і санкцыі тычацца ўжо ня толькі малочнай прадукцыі, але і яблыкаў: ад 14 лютага Расея забараніла іх увоз з 31 беларускага прадпрыемства.
Газэта The New York Times апублікавала два артыкулы-расьсьледаваньні таго, як прыйшло да заняпаду і памерла адно з найбольш сумнавядомых PR-агенцтваў сьвету — Bell Pottinger. Фірма займалася адбельваньнем рэпутацыі спрэчных асобаў — ад бізнэсоўцаў і спартоўцаў да некаторых дыктатараў.
На плошчы Леніна а 12-й гадзіне сабралося ўсяго некалькі дзясяткаў чалавек, якія стаялі асобнымі групамі. Ніякіх лёзунзаў ніхто не агучваў.
Ці высокая ў Беларусі карупцыя? Як краіна ў гэтым пытаньні выглядае ў параўнаньні зь іншымі краінамі? У чым прычыны карупцыі па-беларуску? — пра ўсё гэта ў сёньняшняй Зоне Свабоды.
Украіна падпісала з амэрыканскай карпарацыяй General Electric пагадненьне аб закупцы і мадэрнізацыі ўкраінскага парку цеплавозаў і пачатку вытворчасьці ў Ўкраіне камплектуючых да амэрыканскіх лякаматываў.
Махлярствы з закупкамі мэдычнай тэхнікі за бюджэтныя сродкі на мільёны эўра выкрылі супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў.
Кіроўцы міжгародніх маршрутак заяўляюць, што могуць застацца бяз працы ў сувязі з новымі правіламі перавозак.
Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў студзені склаў 859 рублёў.
Усім краінам ЭЗ давядзецца павялічыць выплаты ў бюджэт супольнасьці пасьля Брэксыту. Пра гэта заявіў старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкэр.
Абмежаваньне паставак прадукцыі з усёй Беларусі дапускаецца толькі «пры пагаршэньні эпізаатычнай сытуацыі па асабліва небясьпечных і карантынных хваробах, агульных для чалавека і жывёлаў» — а цяпер такой сытуацыі няма.
Дасягнута дамоўленасьць аб сустрэчы і правядзеньні 26 лютага ў Маскве кансультацый у пытаньнях паставак у Расею беларускай малочнай прадукцыі. Пра гэта заявіў першы намесьнік кіраўніка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Леанід Марыніч.
З 1 сакавіка у Беларусі падымуць цэны на цыгарэты.
Стартаваў Трэці тыдзень беларускага прадпрымальніцтва, які будзе доўжыцца да 3 сакавіка. Сёлета на ім абмяркуюць палажэньні дэкрэту № 7 «Аб разьвіцьці прадпрымальніцтва», які закліканы «разьняволіць» сярэдні і малы бізнэс.
Вонкавая дзяржаўная запазычанасьць Беларусі на 1 студзеня 2018 году складала 16,7 млрд даляраў, за 2017 год павялічылася на 22,6%.
Расейскае ведамства нагляду за якасьцю прадукцыі накіравала ліст у Дэпартамэнт вэтэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу Беларусі «з заклапочанасьцю аб сытуацыі, якая склалася зь бясьпекай малочнай прадукцыі, што паступае зь Беларусі».
На заводзе ў Кітайска-беларускім парку пад Менскам хочуць вырабляць друкаваныя схемы і зьбіраць гатовыя прылады для разьлікаў, патрэбных для «здабычы» (майнінгу) крыптавалютаў. Будаўніцтва яшчэ не пачалося, але пляны сур’ёзна разглядаюць.
За першы дзень папярэдніх таргоў нацыянальнай крыптавалютай «Эль Пэтра» (El Petro) у Вэнэсуэле атрымалі $735 мільёнаў. Гэтая крыптавалюта мае быць гарантаваная дзяржаўнымі запасамі нафты, золата і дыямэнтаў.
У параўнаньні з мінулымі гадамі Беларусь палепшыла сваё становішча ў індэксе ўспрыняцьця карупцыі, які штогод публікуе міжнародная арганізацыя Transparency International. У мінулым годзе Беларусь займала 79-е месца, два гады таму – 106-е месца.
Праз выкрыцьцё фактаў карупцыі ў лясгасах Міністэрства лясной гаспадаркі хоча паскорыць распрацоўку электроннай сыстэмы ўліку драўніны.
Суд Эўрапейскага зьвязу лічыць, што Польшча парушыла заканадаўства ЭЗ па навакольным асяродзьдзі, дазволіўшы лесанарыхтоўкі ў адным з найстарэйшых лясоў кантынэнту — Белавескай пушчы, паведаміў 20 лютага юрысконсульт суду Іў Бот.
У Вэнэсуэле запускаюць у продаж нацыянальную крыптавалюту El Petro. Яе кошт будуць забясьпечваць дзяржаўныя запасы нафты, золата і алмазаў.
368 аб’ектаў нерухомасьці не былі прададзеныя ў Беларусі летась нават за адну базавую велічыню
Ад 1992 году, калі World Bank пачаў супрацоўнічаць зь Беларусьсю, ён інвэставаў у беларускую эканоміку каля 1,7 млрд даляраў, дзейны інвэстыцыйны партфэль — 8 інвэстыцыйных праектаў сумарна на 775,8 млн даляраў плюс два гранты агулам на 7,3 млн.
За 2017 год беларусы сталі купляць толькі больш алькаголю. Лукашэнка казаў, што «ў барацьбе з п’янствам нельга пераціснуць».
У 2017 годзе экспарт нафтапрадуктаў, згодна з афіцыйнай статыстыкай, павялічыўся ў грашовым выражэньні на 32,1%, паведамляе БелаПАН.
Выканаўчы дырэктар дабрачыннага фонду Bitcoin Foundation Лью Клаасэн выказаўся з нагоды будучага разьвіцьця рынку крыпталют.
Аляксандар Лукашэнка лічыць, што за наступныя пяць гадоў заработная плата настаўнікаў павінна быць падвоеная. А штомесяцовая плата малодшага мэдычнага пэрсаналу павінна скласьці ня менш за 1000 рублёў.
Сталыя слухачы больш ніколі не прапусьцяць любімую перадачу. Новых слухачоў чакаюць новыя адкрыцьці.
Тэмпы росту сьнежань да сьнежня былі значна меншыя: толькі 2,4%. Прычын студзеньскага «скачка» Белстат не тлумачыць.
У Беларусі некаторым спартоўцам павялічылі тарыфныя стаўкі. Для асобных спэцыялістаў аклады вырастуць у 3,5 разы.
Але гэта пакуль ня новыя «газавыя войны»: у Расеі кажуць, што часу на перамовы яшчэ дастаткова.
Сацыяльныя сеткі Facebook і Twitter недастатковым чынам, паводле Эўракамісіі, выконваюць правілы Эўразьвязу аб абароне карыстальнікаў.
Паводле кампаніі, цяпер колькасьць машынаў вырасла ў некалькі раз, паездкі па «эканомным» тарыфе сталі таньнейшымі, а па «старай» цане прапануецца «камфортны» тарыф. Таксомэтры цяпер сталі неабавязковымі.
Агульны аб’ём вытворчасьці тавараў і паслуг ПВТ вырас на 20%. У кампаніях Парку працуе 32 600 чалавек, за 2017 год было створана 5160 новых працоўных месцаў.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа актыўна працуе над новымі санкцыямі ў дачыненьні да Расеі, заявіў у сераду міністар фінансаў ЗША Стывэн Мнучын на слуханьнях у Сэнаце.
Ён мяркуе, што «Победа» магла прэтэндаваць на «нейкае асаблівае стаўленьне» ў вызначэньні тарыфаў, але «не знайшла ўзаемаразуменьня».
Цяпер інвэстыцыі ў Беларусь вырасьлі на 13%, вярнуліся да аб’ёмаў 2009–2010 гадоў.
Расейскі лоўкостэр «Пабеда» адмовіўся ад супрацы з Нацыянальным аэрапортам Менск праз высокія тарыфы.
Жыхары Першамайскага раёну сталіцы разам з кандыдатам у дэпутаты гарсавету Юрасём Губарэвічам зладзілі пікет каля раённай адміністрацыі супраць будаўніцтва паркінгу на амаль 150 машынамесцаў і офіснага будынка ў дварах праспэкту Незалежнасьці — Талбухіна — Калініна.
Швэдзкая фармакампанія, якая распрацоўвае і прадае інавацыйныя лекі супраць раку, інфэкцый, аўтаімунных захворваньняў ды іншых небясьпечных для жыцьця хваробаў, рыхтуецца да выпуску на рынкі ЭЗ беларускай вынаходкі Тэмадэкс.
15 лютага Беларусь пачне разьмяшчэньне ў ЗША і Вялікабрытаніі даляравых эўрааблігацый. Арганізатарамі выступаюць Citi і Raiffeisen, а таксама Банк разьвіцьця.
Магчыма, калі беларус будзе часта купляць і прадаваць біткойны, у яго будуць браць адбіткі пальцаў. Але гэта не дакладна.
Загрузіць яшчэ