Польская чыгунка ў Сілезіі на поўдні краіны ўвяла бясплатны праезд для рэпрэсаваных па палітычных прычынах у часы ПНР, паведамляе Радыё Польшча.
З такой ініцыятывай выступіла чалец рэгіянальнай рады Сілескага ваяводзтва Анэля Яна. Раней перавозчык прапаноўваў той жа групе грамадзян зьніжкі на квіткі ў памеры 50%.
Каб скарыстацца магчымасьцю бясплатнага праезду пасажыр павінен прадставіць пасьведчаньне дзеяча антыкамуністычнай апазыцыі або асобы, рэпрэсаванай па палітычных прычынах. Як мяркуецца, бясплатным праездам скарыстаецца ад 400 да 600 чалавек.