Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк абяцае адмяніць дазволы фізычным асобам на адкрыцьцё рахункаў за мяжой


Нацыянальны банк плянуе ў бліжэйшай пэрспэктыве адмяніць неабходнасьць атрыманьня фізычнымі асобамі дазволаў на адкрыцьцё рахункаў за мяжой.

Пра гэта гаварылася 31 студзеня на пашыраным пасяджэньні праўленьня Нацбанку, дзе абмяркоўвалася грашова-крэдытная палітыка ў гэтым годзе.

Таксама Нацбанк зьбіраецца рэалізаваць пераход ад дазвольнага парадку правядзеньня асобных валютных апэрацый руху капіталу да рэгістрацыйнага і цалкам адмяніць абавязковы продаж валютнай выручкі.

Ужо падрыхтаваныя і праходзяць узгадненьне шэраг зьменаў у адпаведныя прэзыдэнцкія ўказы, а таксама ў Грамадзянскі і Банкаўскі кодэксы.

Паводле Нацбанку, новыя меры па ўдасканаленьні валютнага заканадаўства павінны скасаваць бар’еры і залішнія адміністрацыйныя працэдуры пры вядзеньні бізнэсу, якія існуюць цяпер, а таксама захаваць стабільнасьць нацыянальнай валюты.

Нацбанк паведамляе, што сумесна з урадам працягне працу дзеля таго, каб выключыць выкарыстаньне замежнай валюты ў разьліках на тэрыторыі Беларусі, а таксама пры фармаваньні цэнаў, ставак пошлін і іншых плацяжоў. Ключавыя этапы дэдалярызацыі эканомікі плянуецца завяршыць да канца 2018 году.

Чыноўнікам забаранілі мець рахункі за мяжой і ўдзельнічаць ў страйках

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG