Тарас Надольны вызвалены ад пасады першага намесьніка старшыні праўленьня Нацыянальнага банку па пагадненьні бакоў, а таксама ад пасады члена праўленьня Нацбанку.
Адпаведны ўказ 29 студзеня падпісаў Аляксандар Лукашэнка, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэсавую службу кіраўніка краіны.
Тарас Надольны працаваў у Нацбанку з 1997 году. З 2010 году быў намесьнікам старшыні праўленьня, з 2013 году — першым намесьнікам.
Паводле ТUT.BY, пра пляны Тараса Надольнага пакінуць пост стала вядома яшчэ ўлетку. «Кваліфікацыя і амбіцыі рухаюць яго да штурму больш грашовых вышыняў», — казаў знаёмы з Надольным банкір.
Фраза Тараса Надольнага «Самалёты з валютай ужо на падлёце» стала крылатай падчас фінансавага крызісу ў сьнежні 2014 году.