Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пракладзе трубу «Паўночнага патоку-2» праз заказьнік. Так таньней


Дзяржаўная экалягічная экспэртыза Распрыроднагляду дазволіла будаваць адрэзак газаправоду «Паўночны паток 2» праз Кургальскі прыродны заказьнік у Ленінградзкай вобласьці.

«Газпром» выбраў такую трасу, каб ашчадзіць на выдатках. Траса праз заказьнік на некалькі дзясяткаў кілямэтраў карацейшая, чым тая, якая абыходзіць гэты каштоўны прыродны абшар.

Эколягі сьцьвярджаюць, што пракладка трубы прывядзе да падтапленьня значных тэрыторый заказьніку і зьнішчэньня ўнікальных экасыстэмаў Кургальскага заказьніку.

«Паўночны паток — 2» — гэта міжнародны праект газаправода праз Балтыйскае мора, які дазволіць Расеі павялічыць аб’ём паставак газу ў Эўропу. Апэратарам праекта будаўніцтва газаправода выступае кампанія Nord Stream 2 AG, адзіным акцыянэрам якой зьяўляецца «Газпром». Маршрут і канструкцыя новага газаправода будуць праходзіць праз эканамічныя зоны і тэрытарыяльныя вады пяці краін — Расеі, Фінляндыі, Швэцыі, Даніі і Нямеччыны.

Пачатак працы газаправоду заплянаваны напрыканцы 2019 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG