Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8 лютага падаражэе аўтамабільнае паліва


Колькі разоў на год даражэла паліва
Колькі разоў на год даражэла паліва

У ноч з 7 на 8 лютага ў Беларусі падаражэе аўтамабільнае паліва, піша TUT.BY са спасылкай на некалькі нязьвязаных паміж сабой крыніц.

Пасьля падаражаньня
АІ-92 будзе каштаваць 1 рубель 21 капейку (гэта +2 капейкі),
АІ-95 — 1 рубель 29 капеек (+2 капейкі),
АІ-98 — 1 рубель 50 капеек (+12 капеек),
дызэльнае паліва — 1 рубель 31 капейка (+2 капейкі).

У студзені 2017 году намесьнік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў прапанаваў узьняць цэны на паліва як мінімум на 23%, каб кампэнсаваць рост нафты.

Апошні раз паліва даражэла летась 26 кастрычніка — на 2 капейкі. Усяго ж за 2017 цана паліва вырастала сем разоў і агулам склала 8 капеек.

Пратэсты «Стоп-бэнзін» не дапамаглі: цэны на паліва ў Беларусі падвышалі 21 раз за 6 год

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG