Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея створыць канкурэнцыю Беларусі як крыптавалютнай дзяржаве


Расейскі «Сбербанк», найбуйнейшы дзяржаўны банк у Расеі, адчыняе ў Швайцарыі біржу абмену крыптавалютамі. У Расеі ён гэтага зрабіць ня мог, паколькі апэрацыі зь лічбавымі валютамі там забароненыя.

Гандаль крыптавалютай за межамі Расеі дапаможа пазьбегнуць парушэньня законаў і ў той жа час дасьць кантраляванаму дзяржавай банку магчымасьць абслугоўваць кліентаў на дынамічным рынку.

Віцэ-прэзыдэнт банку, кіраўнік дэпартамэнта глябальных рынкаў «Сбербанку» Андрэй Шэметаў заявіў, што банк зьбіраецца будаваць уласную пазыцыю зьвязаную з крыптавалютамі.

«Мы зараз гатовы цалкам інфраструктуру, для таго каб пачынаць аказваць сэрвісы ў рамках швейцарскай» дочкі«, — сказаў Шэметаў.

Гэтыя пляны адпавядаюць папярэднім дзеяньням «Сбербанка», які ў кастрычніку 2017 года далучыўся да так званага Ethereum Enterprise Alliance — групы з больш чым 100 кампаніяў, якія ўдзельнічаюць у разьвіцьці блокчэйна ethereum.

Пасьля прыняцьця дэкрэту № 8 «Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі», памянялася рыторыка расейскіх дзяржаўных органаў, у тым ліку Міністэрства фінансаў Расеі. Пра гэта раней заявіў у інтэрвію «Свабодзе» дацэнт факультэту права маскоўскай Вышэйшай школы эканомікі Аляксандар Савельеў, які быў адным з кансультантаў пры распрацоўцы ў Беларусі.

Мінфін Расеі плянуе адаптаваць лічбавыя валютныя рахункі, што дазволіла б істотна зьнізіць рызыку махлярства і, такім чынам, павялічыць дзяржаўныя даходы. У плянах таксама стварэньне крыптарубля.

«Калі будзе надта жорсткае рэгуляваньне, усе зьбягуць у беларускую юрысдыкцыю», — расейскі юрыст пра дэкрэт № 8

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG