Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзясятцы найбуйнейшых пастаўшчыкоў зброі можа зьявіцца новая краіна


Міністар абароннай прамысловасьці Аўстраліі Крыстафэр Пайн заявіў, што ўрад распрацаваў амбіцыйную стратэгію, мэта якой — у бліжэйшыя дзесяць гадоў увайсьці ў дзясятку найбуйнейшых экспартэраў узбраеньняў на сусьветны рынак.

Аўстралія мае намер павялічыць продаж за мяжу ўзбраеньняў і ваенных тэхналёгій, уключаючы бронетранспартэры і сыстэмы назіраньня. Па апошніх дадзеных, аўстралійскі экспарт узбраеньняў складае 1, 6 мільярда даляраў ЗША ў год, што дазваляе ёй займаць 20 месца ў сусьветным сьпісе найбуйнейшых гульцоў на гэтым рынку. Для таго, каб падняцца ў першую дзясятку, аўстралійскі ўрад мае намер павялічыць дзяржаўнае крэдытаваньне кампаній ваенна-прамысловага сэктару краіны.

Паводле Стакгольмскага інстытута дасьледаваньняў праблем міру, сёньня найбуйнейшым сусьветным экспартэрам узбраеньня зьяўляюцца ЗША, за якімі ідуць Расея, Кітай, Францыя, Нямеччына і Вялікабрытанія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG