Сёньня заканчваецца тэрмін, які Аляксандар Лукашэнка адвёў ураду на разгрузку складоў. Кіраўнік краіны тады прыгразіў — па выніках першага квартала прэм’еру Міхаілу Мясьніковічу давядзецца адказваць за сытуацыю сваёй пасадай. Экспэрты, зь якімі размаўляў карэспандэнт Свабоды, адзначаюць: пасьля папярэджаньня становішча зьмянілася толькі ў горшы бок.