Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над намесьнікам старшыні «Белнафтахіму» пачнецца 14 красавіка


Уладзімер Волкаў, архіўнае фота
Уладзімер Волкаў, архіўнае фота

Маскоўскі райсуд Менску пачне разглядаць 14 красавіка крымінальную справу былога намесьніка старшыні канцэрну «Белнафтахім» Уладзімера Волкава. Яго вінавацяць у хабарніцтве.

Сьледчы камітэт прад’явіў Волкаву канчатковае абвінавачваньне па ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэксу (атрыманьне хабару асобай, якая займае адказнае становішча). Усяго Волкаву інкрымінуюцца восем эпізодаў злачыннай дзейнасьці — фактаў атрыманьня хабараў ад розных суб’ектаў гаспадараньня, перадае Інтэрфакс. Падчас папярэдняга сьледзтва быў накладзены арышт на маёмасьць Волкава: на дзьве кватэры ў Менску, гараж, аўтамабіль BMW Х5, каля 100 тысяч даляраў і іншую маёмасьць.

Справа была пачатая Сьледчым камітэтам увосень 2013 году па падазрэньні ў атрыманьні хабару ў 19 тысяч даляраў.

Пазьней кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што Волкаў затрыманы за хабар пры разьмеркаваньні кантрактаў, а ўсьлед за ім — «цэлы шлейф ягоных падзельнікаў» з прыватных структур. Сярод затрыманых у якасьці падазраванага быў і бізнэсмэн Аляксей Алексін, заснавальнік шэрагу прадпрыемстваў, празь якія рэалізоўваліся нафтапрадукты.

Волкаў у канцэрне «Белнафтахім» курыраваў нафтаперапрацоўчую прамысловасьць, а таксама пытаньні экспарту і імпарту нафтапрадуктаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG