«Ще не вмерла» Украіна
Тэма Украіны заставалася галоўнай для Беларусі, нягледзячы на мясцовыя выбары, і для сьвету, нягледзячы на пошукі малазійскага авіялайнэра, якія прысутнічалі ва ўсіх выпусках навінаў. Бо насамрэч гэта тэма вайны і міру, і гісторыя 21 стагодзьдзя робіцца на нашых вачах менавіта так, як яна пачыналася ў Эўропе роўна сто і 75 гадоў таму. Вось чаму тэма Ўкраіны насамрэч – гэта тэма Беларусі.
1. Першы радок украінскага гімну, дарэчы, гучыць так: «Ще не вмерла України і слава, і воля» – пра гэта горача і горка спрачаліся Андрэй Дынько, Юры Меляшкевіч і Павал Севярынец у праграме Юрыя Дракахруста.
2. Былы памочнік Уладзімера Пуціна Андрэй Іларыёнаў сумняецца, што Беларусь застанецца незалежнай да лета.
3. Хоча памыліцца ў сваім аналізе наступстваў крызісу для Беларусі і наш калега палітоляг Валер Карбалевіч.
4. Шмат хто згубіў сяброў на расейска-ўкраінскай вайне – эмацыйныя зводкі з фронту перадае Ганна Соўсь: чытайце, глядзіце і ўзбройвайцеся (аргумэнтамі).
5. Калі і як спыніцца Пуцін – адказ прапаноўвае бліскучы ангельскі дасьледнік Джэймс Шэр, і гэты адказ ня толькі пра Ўкраіну і для ўкраінцаў.
6. Ян Максімюк публічна прызнаўся ў любові да Багуміла Грабала, самага беларускага з чэскіх пісьменьнікаў, якому не пасьпелі даць Нобэля – і ня толькі з нагоды яго 100-годзьдзя. Такой зоркі не было ў беларускай літаратуры толькі таму, што яго беларускіх сучасьнікаў расстралялі, вывезьлі ў Сібір і на поўнач.
7. Што яшчэ: схадзіце на Сяргея Юрскага ў выкананьні Вячаслава Ракіцкага, дайце нырца ў лёсаносны 1994-ты зь Сяргеем Навумчыкам, перачытайце анталёгію беларускага даносу з Альгердам Бахарэвічам – і будзе вам шчасьце, як кажа адзін знаёмы вэб-рэдактар. Бо Свабода – гэта сьвята, якое заўсёды з вамі.