ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск, адкрыцьцё сэсіяў Савету Рэспублікі і палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Віцебск, у Беларускім тэатры «Лялька» – музычная казка «Дапытлівы слонік» (Р. Кіплінг) для дзяцей ад 4-х гадоў. Адрас: Пушкіна, 2. Пачатак у 10:30.
Менск, у офісе кампаніі «Гавары праўду» (вул. Ленінградзкая, 5-37) – круглы стол «Што гарантуе беларускую незалежнасьць». Пачатак у 11.00.
У Тэатры опэры і балету – канцэрт, прысьвечаныя дню яднаньня народаў Беларусі і Расеі. Пачатак у 18.30.
Брусэль, адкрыцьцё пленарнай сэсіі Эўрапарлямэнту.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1997 – падпісаньне дамовы аб стварэньні саюзу Беларусі і Расеі.
У гэты дзень нарадзіліся:
1805 – Ганс Хрысьціян Андэрсан, дацкі казачнік.
1832 – Павал Баброўскі, беларускі гісторык і этнограф.
1875 – Уолтэр Пэрсі Крайсьлер, амэрыканскі прадпрымальнік, заснавальнік аўтакарпарацыі Крайсьлер.
1885 – Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі літаратар, грамадзкі і палітычны дзяяч.
У гэты дзень памерлі:
1995 – Пімен Панчанка, народны паэт Беларусі.
2005 – Ян Павал II, папа рымскі.
ЦЫТАТА ДНЯ
Без чалавечнасьці ня будзе й вечнасьці.
Пімен Панчанка