Адказваючы на пытаньне Свабоды, ён сказаў:
«Зь улікам таго, што мы інтэграваныя даволі сур’ёзна ў гандлёвыя дачыненьні з Расеяй (яна — наш асноўны партнэр), то курс расейскага рубля, безумоўна, уплывае на канкурэнтаздольнасьць беларускай прадукцыі. Калі курс расейскага рубля будзе моцна падаць адносна даляра, то канкурэнтаздольнасьць нашай прадукцыі на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі таксама будзе падаць».
Аднак беларускі фінансіст слаба верыць у санкцыі. Ён кажа, што бальшыня расейскіх буйных бізнэсоўцаў трымаюць свае капіталы ў замежных банках. І калі яны адчуюць рэальную пагрозу сваім капіталам, то перавядуць іх у банкі іншых дзяржаў. «Адток капіталу выкліча напружанасьць на фінансавых рынках, і ўсе гэта разумеюць», — адзначае Тарас Надольны.
Іншых жа падставаў для дэвальвацыі беларускага рубля няма. «Правядзеньне хакейнага чэмпіянату сьвету ў Менску не стане рубяжом, пасьля якога беларускі рубель абваліцца», — заявіў першы намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку:
«Задачы трымаць курс рубля да чэмпіянату сьвету мы ня маем. Насамрэч ёсьць задача трымацца прынцыпаў курсаўтварэньня. Асноўны зь іх — попыт і прапанова вызначаюць дынаміку зьмены курсу.
Адзінае, на што мы, канечне, ня можам не зважаць, гэта дэвальвацыя рубля і тэнге, якую правялі ўлады Расеі і Казахстана. Мы ствараем нармальнае канкурэнтаздольнае асяродзьдзе для беларускага экспарту, з аднаго боку. А з другога боку, хочам не дазволіць беларускім прадпрыемствам несьці страты з-за таго, што ў іх значная колькасьць крэдытаў у замежнай валюце.
І ўсялякія размовы пра тое, што пасьля чэмпіянату сьвету даляр падскочыць да 13 тысяч рублёў, ня маюць пад сабой падставы».
Спадар Надольны таксама сказаў, што пытаньне пра выдзяленьне Беларусі шостага траншу крэдыту Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС адкладаецца да 1 чэрвеня:
«Тут многае будзе залежаць ад таго, зь якімі парамэтрамі па інфляцыі, курсу рубля, прыватызацыі мы прыйдзем да пачатку лета».
Што тычыцца выдзяленьня Масквой Беларусі двух мільярдаў крэдыту ў далярах, то перамовы на гэты конт працягваюцца. Ужо ясна, што гэтыя грошы будуць паступаць таксама ня ўсе адразу, а траншамі. «Міністэрства фінансаў Беларусі ўжо атрымала 450 мільёнаў даляраў. Мы хацелі б, каб гэтая пазыка ішла па-за межамі двух мільярдаў. Аднак расейскі бок дагэтуль ня выказаў свайго стаўленьня да нашай просьбы», — сказаў Тарас Надольны.

Размовы пра тое, што пасьля чэмпіянату сьвету даляр падскочыць да 13 тысяч рублёў, ня маюць пад сабой падставы