Што ж здарыцца раней у Беларусі — дэнамінацыя ці дэвальвацыя, разважае эканаміст Леанід Злотнікаў:
— Калі ня здарыцца дэвальвацыя, то ўсё роўна будзе вялікая інфляцыя. Заплянаваны тэмп росту інфляцыі ў гэтым годзе 116%. Гэта вельмі багата. А я мяркую, што гэты плян будзе перавыкананы. А ў пэрыяд такой вялікай інфляцыі нельга праводзіць дэнамінацыю. Бо ўсё роўна потым цэны хутка вырастуць і новыя грошы таксама абясцэняцца. Звычайна ў краінах уводзяць новыя грошы, калі заканчваецца пэрыяд вялікай інфляцыі.
— То бок у гэтым годзе дэнамінацыя наўрад ці магчымая?
— У гэтым годзе ўводзіць новыя грошы нельга. Але якія мы ўжо маем макраэканамічныя лічбы?! Агульны валавы прадукт стварае квадрыльёны рублёў. Ужо вельмі цяжка весьці фінансы, нават цяжка размаўляць, прыводзячы такія лічбы. Таму час вымушае ўводзіць новую валюту.
— І ўсё ж, наколькі магчымая дэвальвацыя ў бліжэйшай пэрспэктыве?
— Цяпер усё робіцца, каб было ціха да хакею. А потым будзе залежаць ад таго, ці дасьць нехта грошай. А грошы патрэбныя ўжо вялікія. На гэты год пазыкі трэба рабіць у памеры 6-8 мільярдаў даляраў. Прычым усім суб’ектам гаспадараньня, ня толькі дзяржаве. Калі гэтых пазык ня будзе, то непазьбежна будзе дэвальвацыя. Але ня толькі пазыкі, ёсьць яшчэ іншыя фактары, якія могуць паменшыць глыбіню дэвальвацыі. Напрыклад, калі мы прыватызуем буйныя аб’екты, каб зарабіць ад прыватызацыі некалькі мільярдаў даляраў. А гэта малаверагодна. Але ўсё роўна дэвальвацыю не адкладуць, яна будзе, але не такая глыбокая. Няма ўпэўненасьці, што і ў наступным, і ў пазанаступным годзе ня будзе вялікай інфляцыі. І канца-краю гэтай палітыкі не відаць.
— Ці атрымае Беларусь неабходныя пазыкі, улічваючы ўкраінскі крызіс?
— Я думаю, могуць банкі прыцягнуць інвэстыцыі. Напрыклад, у мінулым годзе найбольшы аб’ём крэдытаў прыцягнулі камэрцыйныя банкі. Можа, ім яшчэ дадуць. А вось дзяржаве ўжо даваць ня хочуць. Зрабіць пазыкі на ўсясьветным рынку эўрабондаў не ўдаецца, нягледзячы на намаганьні. У мінулым годзе двойчы выяжджалі ў заходнюю Эўропу міністры фінансаў і эканомікі, каб знайсьці банкі, якія зоймуцца справай прыцягненьня крэдытаў пад аблігацыі дзяржавы. Але такіх заходніх банкаў не знайшлі. Ніхто ня хоча так рызыкаваць, гуляючы з гэтым урадам.
Дэнамінацыя — даўняя мара, але нават старшыня Нацбанку Надзея Ермакова прызнае, што пры высокай інфляцыі нулі вернуцца назад. Былы старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч мяркуе, што дэнамінацыя можа адбыцца пры ўзроўні гадавой інфляцыі ў 5-7%.
Апошні раз дэнамінацыя беларускага рубля — у суадносінах 1:1000 — праводзілася 1 студзеня 2000 году. Тады Нацыянальны банк увёў у абарачэньне банкноты вартасьцю 1, 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1000 і 5000 рублёў, а пазьней — 10 000, 20 000, 50 000, 100 000 і 200 000 рублёў.
На працягу 2000 году паралельна хадзілі купюры старога і новага ўзору. 30 сьнежня 2003 году тэрмін абмену старых грошай выйшаў.