Падвышэньне кошту газу для Ўкраіны «Газпром» патлумачыў невыкананьнем украінскім бокам абавязацельстваў па пагашэньні доўгу за газ у 2013 годзе, адсутнасьцю 100 % аплаты бягучых паставак і адпаведна, павелічэньнем доўгу.
Як паведамляе РІА «Новости», «Газпром» павялічыў цану на газ для Украіны з 1 красавіка з 268,5 да 385,5 даляра за тысячу кубамэтраў. Сьнежаньская зьніжка на газ больш прымяняцца ня будзе, паведаміў кіраўнік расейскага газавага холдынгу Аляксей Мілер:
«У адпаведнасьці з дзейным кантрактам на пастаўку газу, яго цана для Ўкраіны складзе ў другім квартале 385,5 даляра. „Сьнежаньская“ зьніжка на газ больш прымяняцца ня можа. Гэта наканаванае і вынікае з невыкананьня ўкраінскім бокам абавязацельстваў па пагашэньні доўгу за пастаўкі газу ў 2013 годзе і адсутнасьцю 100 % аплаты бягучых паставак, і адпаведна, павелічэньнем доўгу за пастаўлены газ. Сума доўгу на сёньня складае 1,711 мільярда долараў», — заявіў Мілер журналістам.
Адначасова з другога квартала павялічваецца стаўка транзыту расейскага газу па тэрыторыі Ўкраіны:
«Яе рост складзе 10 %, як і прадугледжана формулай разьліку ў кантракце на транзыт ад 2009 года з улікам цаны на газ. „Газпром“ будзе плаціць павышаны тарыф за транзыт і цалкам выконваць свае кантрактныя абавязацельствы», — падкрэсьліў кіраўнік газавай манаполіі.