Антыкрызісны плян ураду ўключае ў сябе скарачэньне на 10% у органах дзяржаўнай улады. Пра гэта прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк заявіў, прадстаўляючы антыкрызісны пакет у Вярхоўнай Радзе.
Таксама ўрад прапануе ўвесьці ва Ўкраіне прагрэсіўную сыстэму падаткаабкладаньня насельніцтва. Гэта значыць, што грамадзяне, якія зарабляюць 300 тысяч грыўняў, будуць плаціць 20% падатку, а хто зарабляе больш за 500 тысяч грыўняў — 25%.
«Гаворка ідзе пра 300 тысяч грамадзянаў, якія валодаюць 60% агульных актываў Украіны. Таму 1,7% багатых павінны заплаціць падаткі, каб 98% украінцаў адчулі, што ў краіне прыйшоў час сацыяльнай справядлівасьці», — адзначыў Яцанюк.
Павысяцца акцызы на алькаголь і тытунёвыя вырабы. Паводле словаў Яцанюка, бутэлька піва, якая каштавала 8 грн., будзе каштаваць 8,5, пачак цыгарэт, які каштуе 15 грн., будзе каштаваць 16, а кошт бутэлькі гарэлкі ўзрасьце з 32 да 35 грн.
Падаткаплатнікі ня будуць утрымліваць рэзэрвацыі кшталту Конча Заспы, заявіў Яцанюк: «Тыя, хто там пражывае, будуць самастойна забясьпечваць існаваньне і ахову такіх рэзэрвацыяў, а таксама плаціць за камунальнае абслугоўваньне».
Апрача таго, Яцанюк заявіў пра падвышэньне цаны газу для насельніцтва на 50 працэнтаў, падвышэньне ўдвая рэнты на бізнэс, зьвязаны з карыснымі выкапнямі, і іншыя захады.