Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ выдасьць Украіне 18-мільярдны крэдыт


МВФ дамовіўся з Украінай пра 2-гадовы крэдыт stand by.

Пра гэта паведамляе tsn.ua.

Як заявіў кіраўнік місіі МВФ Мікалай Георгіеў, сума пазыкі складзе 14–18 мільярдаў даляраў.

«Дасягнутае пагадненьне з уладамі падлягае зацьвярджэньню кіраўніцтвам і выканаўчай радай МВФ. Чакаецца, што выканаўчая рада разгледзіць яго ў красавіку пасьля прыняцьця афіцыйнымі органамі краіны дзейснага і ўсёабдымнага пакета папярэдніх захадаў, пакліканых стабілізаваць эканоміку і стварыць умовы для працяглага эканамічнага росту», — гаворыцца ў заяве.

Паводле словаў Георгіева, праграма Фонду можа стаць часткай шырокай міжнароднай фінансавай падтрымкі Ўкраіны на суму да 27 мільярдаў на працягу наступных двух гадоў.

«Дапамога МВФ складзе ад 14 да 18 мільярдаў, дакладная сума будзе вызначаная з улікам усяго аб’ёму падтрымкі на двухбаковай і шматбаковай аснове», — гаворыцца ў заяве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG