Кожны ў гэтай краіне думае толькі пра сябе. І пра Расею.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Аляксандар Лукашэнка сёньня на нарадзе скрытыкаваў беларускую броварную галіну за здачу пазыцыяў. Якія галоўныя праблемы ў вытворчасьці піва і як іх можна пераадолець? Ці азначае крытыка кіраўніка дзяржавы, што варта чакаць падаражэньня замежнай піўной прадукцыі? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Міхал Залескі.
Кіраўнік МЗС Славаччыны Міраслаў Лайчак пацьвердзіў, што Браціслава пачала поўнамаштабную падрыхтоўку да так званых рэвэрсных паставак газу ва Ўкраіну.
Улада заявіла, што ў 2015 годзе беларусы пачнуць цалкам аплочваць спажытыя электраэнэргію і газ. Як вырастуць плацяжы і што пра гэта кажуць людзі?
Больш за 30% прадпрымальнікаў, якія гандлююць мясам на Цэнтральным рынку ў Горадні, прыпынілі дзейнасьць. Прадпрымальнікі кажуць, што неўзабаве іхні бізнэс можа ўвогуле зьнікнуць: рост цэнаў, наступствы афрыканскай чумы і забарона імпарту з Польшчы і Літвы — галоўныя прычыны.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У перадачы тэлеканала Euronews «Мабільнасьць эўрапейцаў – добра гэта ці дрэнна для эканомікі ЭЗ?» Беларусь памылкова апынулася ў складзе Эўразьвязу.
Эўразьвяз абскардзіў расейскае эмбарга на пастаўку сьвініны з ЭЗ, спасылаючыся на адсутнасьць падобных мер у дачыненьні да Беларусі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін сказаў, што Расея «да дадатковых кансультацый» пакуль не перавядзе пастаўкі газу Ўкраіне на памесячную перадаплату.
Прапануем чарговую падборку анэкдотаў з украінскага інтэрнэту і рунэту, прысьвечаных украіна-расейскаму канфлікту.
Радыё Свабода падрыхтавала інфаграфіку пра стан узброеных сілаў Беларусі, Расеі і Ўкраіны, дзе параўноўваецца колькасьць вайскоўцаў і тэхнікі трох краін.
Карэспандэнт амэрыканскай New York Times Эндру Хігінс піша з Днепрапятроўску.
Раней я меў думку, што беларуская дзяржава мусіць за свой кошт хоць раз адпраўляць школьнікаў на экскурсію ў Эўропу. Цяпер, магчыма, лепш – у Кемерава. Каб адчуць розьніцу.
Індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі (інфляцыя) у Беларусі ў сакавіку 2014 году ў параўнаньні зь лютым вырас на 1,3%, са сьнежнем 2013 году — на 4,9%.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін абмяркуе сёньня з урадам сытуацыю з пастаўкамі расейскага газу ва Ўкраіну і яго транзыт у Эўропу.
Прапанову губэрнатара Смаленскай вобласьці запрасіць беларусаў апрацоўваць палі ў памежных расейскіх рэгіёнах жыхары вёскі Ляды́ Дубровенскага раёну ўсур’ёз не ўспрымаюць.
Беларускія ўлады чарговы раз спрабуюць прадаць інвэстарам акцыі Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу. Прычым, калі раней размова ішла пра ўсю дзяржаўную долю — 42,76 адсотка акцыяў, то цяпер толькі пра траціну. Рэпартаж з Гомельшчыны.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Прэм’ер-міністар Украіны Арсень Яцанюк даручыў ураду падрыхтавацца да двух варыянтаў разьвіцьця падзеяў у сувязі з газавым канфліктам з Масквой, у тым ліку да спыненьня Расеяй даставаў газу ў краіну.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Беларусі на пачатак году налічвалася звыш 2,5 тысячы фэрмэрскіх гаспадарак. Аднак стаўленьне ўладаў да гэтай катэгорыі вясковых працаўнікоў істотна не зьмянілася, нягледзячы на ўрадавыя пастановы пра падтрымку фэрмэрскіх гаспадарак.
Лену Глагоўскую заінтрыгавалі падвойнае жыцьцё Кайко-Закшэўскага і ягоная загадкавая сьмерць…
Праца устаноў «Макдоналдс» у Сімферопалі, Севастопалі і Ялце часова прыпыненая, паведамляецца на сайце ўкраінскага падразьдзяленьня амэрыканскай кампаніі фаст-фуду.
У Беларусі павысілі заробкі некаторым катэгорыям мэдработнікаў.
Аляксандар Лукашэнка прапанаваў на базе Баранавіцкага і Аршанскага авіярамонтных заводаў зьбіраць уласныя самалёты і верталёты. Як ставяцца да гэтай прапановы адмыслоўцы?
Расейскі ўрад пасьля аднабаковай дэнансацыі пагадненьняў з Украінай па Чарнаморскім флёце адмяніў ільготны мытны збор на газ для Ўкраіны. У выніку цана на газ для Ўкраіны з красавіка павялічваецца на 100 даляраў — да 485,5 даляра за тысячу кубамэтраў.
Дзяржаўная інспэкцыя па пытаньнях абароны правоў спажыўцоў Украіны вырашыла выдаліць з гандлёвых сетак Украіны прадукцыю 7 расейскіх кампаній.
На выпуск якой тэхнікі хопіць патэнцыялу ў Беларусі? На што варта ставіць Беларусі — спрабаваць як мага больш зарабляць на ваенным бізнэсе або ўзмацніць уласную магутнасьць
Рэвалюцыйныя падзеі ва Ўкраіне мала паўплывалі на прыватны памежны гандаль беларусаў і ўкраінцаў.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што ўжо даўно надрукаваная — прыгожая, на эўра падобная — новая беларуская валюта. Але неабходна вычакаць зручны час, каб правесьці дэнамінацыю.
Амэрыканскія і эўрапейскія санкцыі супраць фінансавай сыстэмы Расейскай Фэдэрацыі, калі яны будуць сыстэмнымі, могуць нэгатыўна адбіцца і на пазыцыях беларускага рубля. Такое меркаваньне выказаў 2 красавіка першы намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Тарас Надольны.
Падзеі, тэмы і пэрсоны сёньняшняга дня ў эфіры Радыё Свабода.
Аляксандр Лукашэнка ў часе наведваньня авіяцыйнага рамонтнага заводу ў Баранавічах распарадзіўся арганізаваць у Беларусі вытворчасьць самалётаў і верталётаў.
Новы гімн. БНР нам ня трэба. Дзе нашы браты? Падзяка ўкраінскаму народу. Пра гэта і яшчэ пра тое, як адмяніць падаткі – у новых Званочках.
Украіна прапануе Расеі ўвесьці ўкраінскую ў якасьці другой дзяржаўнай мовы, паведаміў прэм’ер-міністар Украіны Арсень Яцанюк.
Міжнародная канфэдэрацыя прафсаюзаў (МКП) патрабуе ад адміністрацыі Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў спыніць перасьлед працаўнікоў, сяброў Свабоднага прафсаюзу Беларускага.
Прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч падчас перамоваў з кіраўніком кампаніі General Motors па СНД Эндру Данстанам запэўніў, што рамачнае пагадненьне аб зборцы на вытворчых магутнасьцях прадпрыемства «Юнісон» мадэляў Chevrolet і Opel неўзабаве будзе рэалізаванае.
Ці азначае сказанае, што Парашэнка стане Януковічам-2? Не, зусім не.
Навошта сустракаліся Лукашэнка і Турчынаў? Лукашэнка – сатэліт Расеі, здраднік ці пасярэднік? Ці прыме Захад «неапошняга дыктатара» Эўропы?
Наколькі рэалістычна, што ўкраінскія ваенныя заводы цалкам спыняць выконваць ваенныя замовы з Расеі? Адказвае вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін.
Упершыню за шмат гадоў у Беларусі назіраецца падзеньне валавога ўнутранага прадукту. У чым прычыны гэтай зьявы? Як можна кампэнсаваць дэфіцыт валюты? За кошт чаго адбудзецца падвышэньне заробкаў бюджэтнікаў?
Пра гэта паведаміла сёньня эўракамісар унутраных справаў Сэсілія Мальмстром.
Працы на будаўніцтве другога блёку Беларускай АЭС вядуцца з апярэджаньнем графіку на 6—8 месяцаў.
Навіны, тэмы і госьці сёньняшняга эфіру Радыё Свабода.
У адміністрацыі прэзыдэнта рыхтуецца чарговы антыкарупцыйны даклад. Чым ён будзе адрозьнівацца ад антыкарупцыйнага даклада, з дапамогай якога 20 гадоў таму дэпутат Вярхоўнага Савету Аляксандар Лукашэнка стаў прэзыдэнтам краіны? Якой была карупцыя тады і якой стала цяпер, за гады прэзыдэнцтва Лукашэнкі?
Праз два гады пасьля сілавога згортваньня МММ-2011 у Беларусі Сьледчы камітэт зноў згадаў пра беларускіх пасьлядоўнікаў расейскага авантурыста Сяргея Маўродзі.
Віцэ-прэм’ер расейскага ўраду Дзьмітры Рагозін сёньня накіраваўся ў Менск.
Загрузіць яшчэ