Толькі прыехала ў Менск, і адразу пабачыла тую самую істоту, пра якую столькі чула ў тэлевізары апошнія гады!
Побач муж толькі пасьміхаўся. Яму было няёмка за паводзіны сваёй другой паловы. Уся сцэнка трывала сэкунды. Мы з аднакурсьнікам Андрусём выходзілі з плошчы Незалежнасьці на праспэкт Скарыны. У Андруся да швэдра быў прымацаваны бел-чырвона-белы значак.
Сталага веку вясковая сямейная пара, відаць, прыйшла з вакзалу, плошчу пераходзілі праз падземны пераход, а выйшлі сьпінай да будынкаў Менгарвыканкаму і Дому Ўраду. А тут Андрусь з маленькім значкам. А за сьпінай над урадавымі гмахамі луналі вялікія навюткія бел-чырвона-белыя сьцягі. Было 20 верасьня 1991 году. Мы выпадкова сутыкнуліся на другі дзень пасьля прыняцьця Вярхоўным Саветам новай – нацыянальнай – сымболікі і назвы краіны Рэспубліка Беларусь.
Так бабуля ўпершыню сутыкнулася з новай сытуацыяй «мы» і «яны».
***
25 сакавіка 2014 году я нарэшце зразумеў гаму эмоцый, якую ўбачыў у вачох той бабулі. Я пачуў новы альбом Лявона Вольскага «Грамадазнаўства», дзе ёсьць песьня «Ламай сцэнар»: «Ламай сцэнар, ламай схему/ ламай структуру, ламай сыстэму!».
Той самы настрой, які панаваў у немалой часткі беларускага грамадзтва, якая прагнула зьмены краіны, якая зусім нядаўна перад тым атрымала новыя каардынаты – ведай сваё, стварай сваё беларускае.
І зь іншага боку людзі, якія перажылі страх фізычнага зьнішчэньня ў вайну і за часамі Сталіна. Ва ўмовах, калі супраціўляйся – не супраціўляйся – бяз сэнсу. І ў якіх адносна недалёка перад 1991 годам «жыцьцё пачало наладжвацца». А тут – баламуты! Радасныя, шчасьлівыя з гарой пазытыўных ідэяў, плянаў, спадзеваў...
Афіцыйныя СМІ позьняга БССР распавядалі грамадзянам-«пакутнікам» пра зьяўленьне страшнага зьвера – бэнээфаўца.
Yury Zisser: – «Калі б зрабілі дзяржаўнай мовай толькі беларускую, прымусілі ў афіцыйнай камунікацыі і дакумэнтазвароце выкарыстоўваць толькі беларускую мову, выганялі з работы прафэсіяналаў толькі за тое, што яны адмаўляюцца гаварыць па-беларуску, плацілі б розны заробак у залежнасьці ад мовы, давалі б перавагу беларускамоўным пры разьмеркаваньні пасадаў і грамадзкіх дабротаў і д.п. – у гэтым кірунку рухалася наша дзяржава ад 1991 па 1994 гады».
Усё гэта мусілі зрабіць «бэнээфаўцы» (лічы, па-сёньняшняму – «бандэраўцы»), якімі пужала БТ бабульку, якая прыехала ў Менск на другі дзень як горад стаўся сталіцай не БССР, а Рэспублікі Беларусь.
«Мы стаялі на плошчы Незалежнасьці, глядзелі на бел-чырвона-белы сьцяг над Домам Ураду, і ня верылі ў тое, што ўсё гэта ня сон, што гэта – праўда», – сказаў адзін мой прыяцель. Гэта праўда, яшчэ зусім нядаўна перад тым для невялікай групы інтэлектуалаў-рамантыкаў пэрспэктыва аднаўленьня дзяржаўнасьці Беларусі, ды пад нацыянальнай сымболікай, падавалася вельмі аддаленай.
«Нацыяналісты захапілі ўладу, і хацелі ўсіх прымусіць гаварыць па-беларуску!» – вяшчала БТ пазьней, па прыходзе да ўлады Лукашэнкі. Відаць, мелася на ўвазе тая невялікая фракцыя БНФ у Вярхоўным Савеце – з 27-мі галасоў.
Такая маленькая група што да дэпутатаў, і шырэй – часткі грамадзтва – захапіла цэлую краіну!
Нам з прыяцелем Андрусём, вядома, было сьмешна. Але празь сьмех вымалёўвалася сур'ёзная карціна. Зьмяніўся сьвет, разам зь ім Беларусь, і прапанаванае невялікай часткай нацыянальна арыентаваных людзей было кімсьці прынята пазытыўна, а кімсьці – ляяльна.
У 1994-м іншая частка грамадзтва вітала вяртаньне савецкай сымболікі, але найперш – старой звыклай роднай ад дзяцінства сыстэмы. Лёзунг «Ламай сцэнар, ламай схему / ламай структуру, ламай сыстэму!» – наадварот.
Мы ўсе бачылі па ТВ натоўпы бабулек, якія падалі на калені са сьлязьмі радасьці на вачох, калі да іх на вёску прыяжджаў Лукашэнка. Магчыма, дзесьці сярод іх магла быць і мая выпадкова сустрэтая ў Менску на плошчы Незалежнасьці.
***
Сёньня сьвет зьмяняецца на вачох. Пакуль вакол Беларусі.
Я ізноў сустракаю страшылку пра жахлівых нацыяналістаў, якія хочуць прымушаць.
Я зноў бачу, што, прынамсі, у інфармацыйнай прасторы прысутных зь лёзунгам «Ламай сцэнар, ламай схему / ламай структуру, ламай сыстэму!» на карысьць свабоднай Беларусі пад бел-чырвона-белым сьцягам – меншасьць.
Толькі я ўжо не магу назваць беларусацэнтрычную частку грамадзтва рамантыкамі.
Расейская імпэрская пагроза стала не абаротам мовы «бэнээфаўцаў», а канкрэтнай зьявай, якую можна нават памацаць рукамі, калі падысьці да якога-небудзь «зялёнага чалавечка».
Што зьмянілася ад 1991-га, калі сьвет, а разам зь ім і Беларусь дзяліўся на «ламай сыстэму» і «захавай сыстэму»?
Паўтараецца той самы раскол у грамадзтве: «Шмат людзей згубілі сяброў. Нават сем’і падзяліліся».
Але ёсьць нюанс. Пакуль няма сацыялягічных дасьледаваньняў, мы можам арыентавацца на ўласны досьвед, і на матэрыялы СМІ: Ці можа крымскі сцэнар паўтарыцца ў Беларусі? (гл. ад 24'40).
Не ўяўляюць сабе згубы незалежнасьці Беларусі людзі з дыямэтральна супрацьлеглымі поглядамі на тыктанічны разлом сьвету, які пачаўся з украінскіх падзеяў.
Пытаньне, што і хто можа зноў прапанаваць усім бакам, калі Беларусь стане незалежнай не фармальна, а рэальна свабоднай ад Расейскай Імпэрыі, і лічы – ад сёньняшняй уладнай вэртыкалі?
З сыстэмай за апошнія 20 гадоў больш-менш зразумела, а вось са сцэнаром?