Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канец Маскоўскага вакзалу. Эфір з Аленай Ціхановіч ад 18:00


Навіны, тэмы і госьці сёньняшняга эфіру Радыё Свабода.

На сустрэчы з прадстаўніком расейскага ўраду Дзьмітрыем Рагозіным Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь у любой сытуацыі будзе з Расеяй.

Аляксандар Мілінкевіч на пасяджэньні Эўрапарлямэнту пераконваў, што нельга ізаляваць Беларусь разам з Расеяй.

Украінскі экспэрт Дзьмітры Тымчук пра тое, якую ролю на самой справе адыгрывае Беларусь для Украіны – добрага суседа ці агрэсара.

З 1 красавіка з Маскоўскага аўтавакзалу сталіцы больш не адпраўляюцца міжгароднія і прыгарадныя аўтобусы. Пасьля зносу будынку на гэтай пляцоўцы свой офіс пабудуе Газпром.

А таксама пра тое, чаго можна чакаць ад новага антыкарупцыйнага дакладу.

Рэпартаж з памежнай расейскай вёскі Кібіршчына: закрыты магазін, жыхары жывуць зборам мэталалому, глядзяць расейскае ТВ і гавораць амаль па-беларуску.

Vox pop у Гомелі: ці спыніцца Расея на захопе Крыму?

Званкі слухачоў: пра расейскі сьцяг на заводзе шампанскіх він, пра тое, хто прыдумаў дзень беларуска-расейскага адзінства і што пра гэта пісаў Янка Купала.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG