На выпуск якой тэхнікі хопіць патэнцыялу ў Беларусі? На што варта ставіць Беларусі — спрабаваць як мага больш зарабляць на ваенным бізнэсе або ўзмацніць уласную магутнасьць? Адказвае вайсковы экспэрт, кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.
Як бы вы пракамэнтавалі сёньняшнюю рэкамэндацыю кіраўніка дзяржавы — «кляпаць» у Беларусі самалёты і верталёты? Мае ці ня мае Беларусь патэнцыял і тэхналягічны вопыт, каб выпускаць такую тэхніку?
Гледзячы якую тэхніку. Трэба разумець, што ўзровень складанасьці авіятэхнікі таксама можа быць розны. Таму дэльтапляны, канешне, мы можам выпускаць. Але калі нешта большае, складанае, то адмысловай інжынэрнай школы ў нас няма. Але Беларусь можа папросту прапанаваць зборачную пляцоўку для такой складанай прадукцыі і, адпаведна, нейкія падатковыя льготы, каб гэта было прывабна для тых вытворцаў, якія маюць і адмысловыя тэхналёгіі, і інжынэрную школу, і напрацоўкі, і самае галоўнае — каналы збыту.
Што датычыць ідэі міждзяржаўнай камплектацыі — як вы думаеце, ці могуць нарадзіцца верталёты беларускай зборкі з украінскім маторам і прызначаныя для расейскага войска?
Для расейскага войска наўрад ці. Для расейскага рынку — чаму не? Тым больш, што яны ўжо нарадзіліся: наколькі вядома з паведамленьняў СМІ, у Воршы ўжо пачалі вырабляць глыбока мадэрнізаваную мадэль МІ-2, але вельмі хутка, верагодна ў наступным годзе, яны плянуюць ужо перайсьці да вытворчасьці новага лёгкага верталёта, асноўным рынкам збыту для якога будзе Расея. Але не для вайсковага, хутчэй для цывільнага рынку.
А што наконт самалётаў? Бачыце вы для іх пляцоўку вытворчасьці?
Пляцоўка ёсьць, і ёсьць цікавасьць. У канцы мінулага году расейская авіябудаўнічая карпарацыя Сухі прапанавала арганізаваць на базе менскага авіярамонтнага заводу вытворчасьць шэрагу камплектуючых для расейскіх авіябудаўнікоў як вайсковай, так і цывільнай авіяцыі. Але там праблемай была адсутнасьць адпаведнага станочнага парку, абсталяваньня. Калі гэтыя пытаньні першапачатковых інвэстыцый ці з дапамогай дзяржавы, ці зацікаўленых вытворцаў з таго боку будуць неяк вырашаныя — чаму не?
А вось калі ўзяць пад увагу, што Беларусь мае вопыт выпуску самазвалаў, трактароў, машын — дык можа лепш бы перайсьці на танкі, на бронетэхніку?
Можа і лепш. Беларусь увогуле тэарэтычна мае вялікую базу, каб выпускаць шырокую лінейку тэхнічна складанай прадукцыі. Але ж пытаньне, дзе ўзяць інвэстыцыі, каб наладзіць вытворчасьць. Тут таксама асноўная надзея, што прыйдуць капіталы з-за мяжы, з Украіны ці Расеі, бо ўнутры краіны ніякіх рэсурсаў, каб пацягнуць такі амбіцыйны праект, на жаль, няма.
Паводле нядаўна апублікаванага рэйтынгу баявой магутнасьці, Расея займае другое месца, Украіна 21-е, а Беларусь — 52-е сярод прыкладна сотні дзяржаў сьвету. На вашу думку, на што варта ставіць Беларусі — сапраўды спрабаваць як мага больш зарабляць на ваенным бізнэсе або ўзмацніць уласную магутнасьць?
Канешне, другое. Тым больш, што вельмі цяжка прадаць прадукцыю вайсковага прызначэньня, калі яна не выкарыстоўваецца ўласным войскам. На жаль, пры сёньняшніх падыходах да фінансаваньня разьлічваць на рост нашай абароназдольнасьці не прыходзіцца. Хутчэй можна абмяркоўваць памер ейнай дэградацыі.
А як бы вы пракамэнтавалі вынікі візыту ў Беларусь старшыні ваенна —прамысловай камісіі Расеі Дзьмітрыя Рагозіна? Ці можна гаварыць, што ўкраінскі крызыс сапраўды прывядзе да буйной пераспэцыялізацыі ВПК тройкі Расея—Беларусь—Украіна?
Цяжка казаць пра Расею і Ўкраіну. Інфармацыі бракуе. А што тычыцца пераарыентацыі Беларусі, то я ня думаю. Пытаньне ўсё ж такі, як я казаў раней, у інвэстыцыях. Ці прыйдуць у гэты сэктар сур’ёзныя інвэстыцыі, гаворка ідзе пра сотні мільёнаў даляраў, каб наладзіць вытворчасьць новай прадукцыі. Беларусь, безумоўна, ня зможа замяніць Украіну, таму што ў нас не існуе нават тэарэтычна шэраг накірункаў, якія разьвіла Ўкраіна — будаваньне авіяцыйных і ракетных рухавікоў, ракетныя тэхналёгіі і г.д. У нас гэтага папросту ніколі не было і стварыць на роўным месцы мы ня зможам.
Але ёсьць адна такая штука, пра якую неяк забываюцца. Гэта тое, што такія ўмоўныя санкцыі ўкраінскі ўрад увёў толькі адносна паставак прадукцыі абароннага прызначэньня ў Расею, але не ў Беларусь. І тут можа быць сытуацыя, калі на тэрыторыі Беларусі будуць створаныя такія пасярэдніцкія пляцоўкі, якія, ўмоўна кажучы, будуць ажыцьцяўляць канчатковую зборку з украінскіх камплектуючых па ўкраінскіх тэхналёгіях і пад украінскім кантролем якасьці. І так прадукцыя вайсковага прызначэньня для Расеі будзе транзытам ісьці туды, на ўсход, зь Беларусі. Усё ж такі ўкраінскім прадпрыемствам ВПК патрэбныя грошы, а асноўны рынак збыту — гэта Расея. З аднаго боку палітыка вымагае збройнага эмбарга, але з другога боку есьці таксама хочацца.
Так што я думаю, што гаворка (падчас візыту Рагозіна) ішла хутчэй пра гэта, чым пра тое, што на беларускіх пляцоўках будзе арганізавана нейкая прынцыпова новая вытворчасьць. Тым больш, што калі ўвогуле паглядзець на палітыку Расеі, яна, скажам мякка, не прыводзіць да ўмацаваньня беларускай дзяржаўнасьці, беларускага вайсковага патэнцыялу. Расейцы даюць грошы і дапамагаюць толькі тым, што можа быць выкарыстана імі самімі на ўласную карысьць.