Агромністы акварыюм зь мільёнам літраў вады разьляцеўся на кавалкі ў гатэлі Radisson Blu ў сталіцы Нямеччыны, заліўшы гатэль і найбліжэйшыя вуліцы.
Спэцыяльны суд па часткова прызнаным Косаве прысудзіў былому камандуючаму Вызваленчай арміі Косава Саліху Мустафу 26 гадоў турмы. Яго прызналі вінаватым у ваенных злачынствах. Гэта першы прысуд Гааскага трыбуналу па злачынствах у Косаве, паведамляе Балканская служба Радыё Свабода.
Марыя Ступінская арганізавала ў Гомлі госьпіс для бяздомных жывёлаў, а цяпер яна памерла ад раку.
14 сьнежня раніцай прагрымеў выбух у памяшканьні, якое прылягае да кабінэту начальніка паліцыі ў штаб-кватэры польскай паліцыі ў Варшаве.
Мэнэджара абвінавацілі ў службовай халатнасьці.
Затрымалі мэдыка яшчэ паўгода таму, але шырока гэта стала вядома толькі цяпер, пасьля рэпартажу дзяржаўнай тэлевізіі.
Пасьля затрыманьня ультраправых экстрэмістаў, якія плянавалі пераварот у дзяржаве, урад у Бэрліне хоча ўскладніць доступ да зброі і хутчэй выдаліць радыкалаў зь дзяржаўнай службы. Дапамагаць у прафіляктыцы запрашаюць грамадзкія арганізацыі.
Рэпрэсіі супраць беларусаў за пратэсты працягваюцца.
12 сьнежня на старонках брагінскай раённай газэты «Маяк Палесся» ў апэратыўнай зводцы ад міліцыі зьявілася інфармацыя пра забойства ля мяжы з Украінай вэтэрынарнага лекара з Гомля.
Моцныя ападкі 11-12 сьнежня прывялі да затрымкі руху больш як 50 пасажырскіх саставаў. Яна складае ад 15 хвілін да 5 гадзін. Таксама затрымліваўся рух грузавых цягнікоў на электрацязе.
Мікалаю Шчокіну было 49 гадоў, ён не дажыў тыдзень да юбілею. За сваю экспэртную кар’еру Шчокін адзначыўся шэрагам скандальных выказваньняў, абараняючы Лукашэнку і бэсьцячы Захад.
У большасьці электразабесьпячэньне ўжо аднавілі, але работы працягваюцца.
Бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў пачынаньні страляніны.
Грамадзянін Лібіі Абу Агіла Масуд, які падазраецца ў датычнасьці да выбуху на борце пасажырскага самалёта над шатляндзкім горадам Локербі ў 1988 годзе, узяты пад варту і знаходзіцца ў турме ў Злучаных Штатах.
Сытуацыя на поўначы часткова прызнанай дзяржавы зноў пагоршылася — мясцовыя ўлады вінавацяць у эскаляцыі Бялград, сэрбскі бок гаворыць пра парушэньне Прышцінай правоў сэрбаў.
У залі афармленьня пункта пропуску «Бераставіца» на беларуска-польскай мяжы памёр кіроўца-міжнароднік.
Паліцыя Дрэздэна затрымала ўзброенага пісталетам мужчыну, які ў суботу, 10 сьнежня, захапіў закладнікаў у гандлёвым цэнтры Altmarktgalerie. Ніхто з заложнікаў не пацярпеў.
Згодна зь дзяржаўным абвінавачаньнем, экс-міністар лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа атрымаў хабар $30 тыс. ад прадстаўніка замежнай арганізацыі, паведамляе БелТА.
У Афганістане адбылося першае з моманту прыходу да ўлады «Талібану» публічнае пакараньне. Быў пакараны сьмерцю мужчына, асуджаны за разбой і забойства пяцігадовай даўнасьці.
У Нямеччыне праведзена маштабная апэрацыя супраць так званых «рэйхсбюргераў», гатовых да гвалту ўдзельнікаў праварадыкальнага руху, якія не прызнаюць існаваньне ФРГ і лічаць сябе грамадзянамі «германскага рэйха».
Крывы Рог — родны горад прэзыдэнта Зяленскага. Падчас расейскай ракетнай атакі тут адзін украінец загінуў, яшчэ трое атрымалі раненьні.
У рэпартажы тэлевізіі LRT літоўскія памежнікі тлумачаць, што з «шараговых мігрантаў», колькасьць якіх значна зьменшылася за апошнія месяцы, вылучаюцца беларусы, якія ратуюцца ад рэжыму Лукашэнкі і просяць прытулку ў Літве.
Выбухі адбыліся ў Саратаўскай і Разанскай абласьцях.
Апазыцыйны чачэнскі блогер Тумсо Абдурахманаў загінуў у Швэцыі, паведамляюць СМІ. Паводле зьвестак мэдыя, яго нібыта расстралялі невядомыя. Праваахоўныя органы Швэцыі не пацьвярджаюць гэтай інфармацыі.
У Іране былі пакараныя сьмерцю чатыры чалавекі, абвінавачаныя ў супрацоўніцтве з ізраільскай спэцслужбай «Масад». Аб гэтым у нядзелю, 4 сьнежня, паведамілі мясцовыя СМІ.
У Смаленскай вобласьці Расеі мытнікі перахапілі буйную партыю беларускіх цыгарэт.
Гэта трэці падобны выпадак за апошнія месяцы.
Толькі ў 2022 годзе ўрад Літвы выдзеліў 17,75 млн эўра на падрыхтоўку да магчымай аварыі на Беларускай АЭС.
Менска-Магілёўская Мітрапалітальная курыя прыняла шэраг неабходных мер для забесьпячэньня далейшай дзейнасьці парафіі сьвятога Сымона і сьвятой Алены ў Менску ва ўмовах часовага закрыцьця Чырвонага касьцёла, паведамляе catholic.by.
Раней супраць Натальлі Суславай распачалі крымінальную справу за інтэрвію тэлеканалу «Белсат».
30 лістапада днём мясцовыя жыхары бачылі 3-4 мужчын, якія беглі з боку палігона «Обуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён), піша Motolkohelp. Пры сабе ў іх нібыта быў аўтамат Калашнікава.
Генадзя Мажэйку затрымалі летась у кастрычніку ў маскоўскім аэрапорце, неўзабаве пасьля выхаду ягонага артыкула пра перастрэлку ў кватэры ІТ-спэцыяліста Андрэя Зельцара.
Дванаццаць грамадзян Беларусі шпіталізавалі з падазрэньнем на мэнінгіт у падмаскоўнай Істры, у дваіх дыягназ не пацьвердзіўся.
Кампанія Instalaza, якая вырабляе зброю, у тым ліку для Ўкраіны, 30 лістапада атрымала па пошце выбуховае прыстасаваньне ў пакеце, паведамляе гішпанскае выданьне El Periodico.
Лідэр баевікоў «Ісламскай дзяржавы» (ІД) Абу аль-Хасан аль-Хашэмі аль-Курайшы быў забіты ў выніку апэрацыі, праведзенай паўстанцкай Свабоднай сырыйскай арміяй яшчэ ў сярэдзіне кастрычніка ў сырыйскай правінцыі Дараа. Пра гэта стала вядома толькі цяпер пасьля заявы амэрыканскіх вайскоўцаў.
У амбасадзе Ўкраіны ў Мадрыдзе адбыўся выбух, супрацоўнік амбасады атрымаў лёгкае раненьне, паведамляе гішпанскае выданьне El Pais.
30 лістапада пройдзе пахаваньне хлопчыка.
Супраць 17-гадовага жыхара Рэчыцы, які падпаліў сябе і праехаўся на ровары побач з гарадзкім краязнаўчым музэем, распачалі крымінальную справу аб хуліганстве (артыкул 339 КК), піша «Наша ніва» з спасылкай на тэлеграм-канал сілавікоў.
Тысячы пратэстоўцаў выйшлі на мітынгі ў гарадах па ўсім Кітаю супраць палітыкі «нулявой цярпімасьці» да каранавіруснай інфэкцыі, якую праводзіць кітайскі ўрад. Гучаць лёзунгі і супраць лідэра краіны Сі Цзіньпіна ды кіроўнай Камуністычнай партыі Кітаю.
За апошнія 24 гадзины, у пэрыяд з 6:00 27 лістапада да 6:00 28 лістапада, па ўсёй Беларусі ўжо аднавілі электразабеспячэньне 686 населеных пунктаў.
26 і 27 лістапада ў Магілёўскай вобласьці парушалася электразабесьпячэньне 1480 трансфарматарных падстанцый і 476 населеных пунктаў, паведаміла Міністэрства надзвычайных сытуацый.
Паліцэйскае агенцтва Эўразьвязу — Эўрапол — арыштавала 44 удзельнікаў наркагрупоўкі. У беспрэцэдэнтнай акцыі ўдзельнічаюць некалькі краін.
Памежнікі Жытомірскага атраду затрымалі на мяжы зь Беларусьсю групу мігрантаў — 6 грамадзян Пакістану і Банглядэш, паведаміла Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны.
На поўначы Сэрбіі, недалёка ад мяжы з Вугоршчынай, мінулай ноччу адбыліся сутыкненьні дзьвюх групаў мігрантаў з ужываньнем агнястрэльнай зброі, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода. Паранены адзін чалавек.
Міністар унутраных справаў Іван Кубракоў заявіў, што за хваляй тэлефонных махлярстваў у Беларусі стаіць Украіна. Паводле яго, практычна ў кожным абласным цэнтры Ўкраіны месьціцца сама меней сто call-цэнтраў, якія падманваюць беларусаў.
Помнік запэцкалі белай фарбай, побач надпіс па-расейску.
Гэта ўжо трэці выпадак сьмерці мігранта каля беларуска-польскай мяжы за апошнія некалькі дзён.
Многія людзі атрымалі раненьні, паведамляе «Голас Амэрыкі» з спасылкай на мясцовую паліцыю.
Аб гэтым паведамляе выданьне Jerusalem Post: «Адзін пацярпеў сур'ёзна, адзін у крытычным стане».
Загрузіць яшчэ