Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Беларусі пацьвердзіла выпадкі мэнінгіту ў грамадзян Беларусі ў Маскоўскай вобласьці, адзін чалавек памёр


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Дванаццаць грамадзян Беларусі шпіталізавалі з падазрэньнем на мэнінгіт у падмаскоўнай Істры, у дваіх дыягназ не пацьвердзіўся.

Пасольства Беларусі ў Расеі напісала, што працягвае маніторынг сытуацыю з успышкай інфэкцыйнага мэнінгіту на адным з прадпрыемстваў у гарадзкой акрузе Істра Маскоўскай вобласбці.

«Знаходзімся ў пастаянным кантакце з прадстаўнікамі Міністэрства аховы здароўя Маскоўскай вобласьці, Упраўленнем Расспажыўнагляду па Маскоўскай вобласьці, лячэбнымі ўстановамі. 12 грамадзян Беларусі былі шпіталізаваны ў лячэбныя ўстановы Расіі з падазрэньнем на мэнінгіт. У дваіх дыягназ не пацьвердзіўся, 8 знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасьці, адзін — у цяжкім стане. Па непацьверджанай пакуль афіцыйна інфармацыі, адзін са шпіталізаваных беларускіх грамадзян сёньня памёр».

Пра ўспышку мэнінгіту ў Падмаскоўі 28 лістапада расказаў тэлеграм-канал Mash са спасылкай на сваякоў хворых. Паводле інфармацыі выданьня, захварэлі супрацоўнікі склада інтэрнэт-крамы Ozon, якія жылі ў інтэрнаце ў пасёлку Нахабіна.

М\нінгіт – запаленьне абалонак галаўнога і сьпіннога мозгу, якое можа выклікаць глухату, эпілепсію, гідрацэфалію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG