Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна ў краме Walmart у ЗША: загінулі як мінімум дзесяць чалавек


Супэрмаркет Walmart
Супэрмаркет Walmart

Многія людзі атрымалі раненьні, паведамляе «Голас Амэрыкі» з спасылкай на мясцовую паліцыю.

У выніку страляніны ў супэрмаркеце Walmart у Вірджыніі былі забітыя сама меней 10 чалавек, многія параненыя. Пра гэта паведамілі ўлады гораду Чэсапік, штат Вірджынія, дзе адбылася трагедыя.

Як мяркуецца, стралок быў супрацоўнікам крамы. Адкрыўшы агонь і забіўшы некалькі чалавек, нападнік пазьней стрэліў у сябе. Ён таксама загінуў. Матыў ягоных дзеяньняў высьвятляецца.

Трагедыя здарылася ў аўторак увечары. Прадстаўнік мясцовай паліцыі Леа Касінскі расказаў, што агонь, як мяркуецца, быў адкрыты ўнутры крамы, а саўдзельнікаў у таго, хто страляў, мяркуючы па ўсім, не было.

Сэнатарка-дэмакратка ЗША ад Вірджыніі Луіз Лукас напісала ў Твітэры, што «не супакоіцца, пакуль ня будзе знойдзенае рашэньне, якое дазволіць пакласьці канец эпідэміі гвалту з ужываньнем агнястрэльнай зброі ў краіне».

  • Менш як тыдзень таму ўзброены нападнік у амэрыканскім штаце Каларада ў начным клюбе ЛГБТ забіў пяць чалавек, яшчэ 17 – пацярпелі.
  • У 2019 годзе ахвярамі страляніны ў краме Walmart у Тэхасе, у горадзе Эль-Паса, загінулі 23 чалавекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG