Відэа, на якім хлопец спрабаваў зьдзейсьніць штуку, 27 лістапада апублікаваў інстаграм-акаўнт «ЧП Гомель». Паводле зьвестак адміністратараў акаўнту, падзея адбылася 25 лістапада.
28 лістапада ва УУС Гомельскага аблвыканкаму пракамэнтавалі ролік.
«Хлопец надзеў на сябе некалькі куртак і абліўся бэнзінам. Прыяцель чыркнуў запальнічкай, і вадкасьць загарэлася. Трук зрабіць зь першага разу не ўдалося: кола ровара павяло на лёдзе. Другі дубль аказаўся ўдалым. На шчасьце, ніхто не пацярпеў», — паведаміла УУС.