Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране пакаралі сьмерцю чатырох чалавек, абвінаваціўшы ў сувязях з «Масадам»


Сьцяг Ірану
Сьцяг Ірану

У Іране былі пакараныя сьмерцю чатыры чалавекі, абвінавачаныя ў супрацоўніцтве з ізраільскай спэцслужбай «Масад». Аб гэтым у нядзелю, 4 сьнежня, паведамілі мясцовыя СМІ.

Па сьцьвярджэньні ўладаў Ірана, пакараныя «пад кіраўніцтвам спэцслужбы Ізраіля кралі і зьнішчалі прыватную і дзяржаўную ўласнасьць», «выкрадалі людзей» і распаўсюджвалі ілжывую інфармацыю. Чатыры мужчыны былі арыштаваныя Корпусам варты ісламскай рэвалюцыі яшчэ ў чэрвені 2022 года.

Улады Ірана лічаць, што яны дзейнічалі па інструкцыі ад афіцэраў «Масада» аб тым, як выкарыстоўваць зброю і выкрадаць людзей. У абмен яны нібы атрымлівалі ад Ізраіля грошы ў крыптавалюце. Прыгавор быў вынесены ў канцы лістапада.

Яшчэ тры чалавекі былі прысуджаныя да турэмнага зьняволеньня на тэрміны ад пяці да дзесяці гадоў. Іх абвінавачваюць сярод іншага ў пагрозе нацыянальнай бясьпецы, садзейнічаньні выкраданьням людзей і незаконным захоўваньні зброі, піша агенцтва Reuters.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG