Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі былога галоўнага доктара санаторыя «Беларусь». Падазраюць у шпіянажы на карысьць Літвы


Санаторый «Беларусь»
Санаторый «Беларусь»

Затрымалі мэдыка яшчэ паўгода таму, але шырока гэта стала вядома толькі цяпер, пасьля рэпартажу дзяржаўнай тэлевізіі.

Андрэя Кобеля, былога галоўнага доктара санаторыя «Беларусь» у Літве, а потым — у расейскім Сочы, затрымалі нібыта за шпіянаж на карысьць Літвы. Аб гэтым паведамілі ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-1».

Кобель 10 гадоў быў галоўным доктарам санаторыя «Беларусь» у Друскеніках, затым працаваў на гэтай жа пасадзе ў Расеі, а пасьля ўзначаліў аддзяленьне РНПЦ у Менску. Паводле вэрсіі «Беларусь-1», літоўскія спэцслужбы пагражалі яму крымінальнай справай за махлярства зь зямельным участкам, раскраданьне сродкаў пры рэканструкцыі санаторыя, маўляў, «пазбавяць яго і членаў яго сям’і сродкаў на пражываньне, падкладуць у машыну наркотыкі для сына».

Сьцьвярджаецца, што Кобель пад ціскам падпісаў абавязаньні аб супрацоўніцтве, зьбіраў і перадаваў зьвесткі пра беларусаў, якія адпачывалі ў санаторыях, у тым ліку пра рэзыдэнцыю Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы, якая знаходзіцца на тэрыторыі санаторыя.

Акрамя таго, Кобель нібыта браў на працу тых, каго негалосна «ўзгадняў» Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы.

Санаторый «Беларусь» у Друскеніках зазнаў санкцый праз рэпрэсіі ў Беларусі і пэўны час не працаваў. 17 кастрычніка санаторый паведаміў Службе занятасьці Літвы аб тым, што неўзабаве звольніць каля 60 работнікаў. Цяпер санаторый абслугоўвае толькі пацыентаў з краін ЭЗ.

У канцы 2020 году Эўрапейскі зьвяз увёў санкцыі ў дачыненьні да Галоўнага эканамічнага ўпраўленьня, якому падпарадкоўваецца санаторый. Гэтая структура знаходзіцца ў непасрэдным падпарадкаваньні Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі. З гэтай прычыны Swedbank заблякаваў рахункі санаторыя, установа сутыкнулася з праблемамі з выплатай заробкаў.

У ліпені 2021 году ўрад Беларусі вывеў Кіраўніцтва справаў Лукашэнкі з заснавальнікаў санаторыя ў Літве, каб пазьбегнуць санкцый, рахункі санаторыя разблякавалі. Функцыі заснавальніка санаторыя перадалі Рэспубліканскаму цэнтру аздараўленьня і санаторна-курортнага лячэньня насельніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG