Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі памерла валянтэрка, якая ратавала бяздомных жывёлаў. 85 сабак і 75 катоў патрабуюць дапамогі


Марыя Ступінская. Архіўнае фота
Марыя Ступінская. Архіўнае фота

Марыя Ступінская арганізавала ў Гомлі госьпіс для бяздомных жывёлаў, а цяпер яна памерла ад раку.

Марыя Ступінская, вэтэрынарная фэльчарка, кіноляг, спэцыялістка з больш як 20-гадовай практыкай, доўгі час змагалася з анкалягічным захворваньнем, паведамляюць «Сильные новости».

Некалькі гадоў таму Марыя арганізавала госьпіс для бяздомных жывёлаў. Ратаваньне жывёлаў-інвалідаў, старых і тых, каму патрэбны пільныя апэрацыі, было яе прынцыповай пазыцыяй.

Некалькі гадоў таму ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры Сьвятлана Алексіевіч ахвяравала грошы на ўтрыманьне госьпісу. На сродкі, дасланыя пісьменьніцай, склалі печку, каб жывёлы зімавалі ў цяпле.

Пасьля сьмерці Марыі 85 сабак і 75 катоў ня маюць свайго дома, глядзеў іх усяго толькі адзін чалавек, Марыя ня мела памагатых. Акрамя таго, госьпіс знаходзіцца ў старым будынку, зараз там працякае дах, для жывёлаў таксама патрэбныя будкі.

Як дапамагчы?

«Сильные новости» пішуць, што патрэбны валянтэры для догляду жывёлаў, для пастаяннага работніка магчыма і пражываньне, любога роду дапамога ня будзе лішняй. На пытаньні аб дапамозе адкажуць па тэлефоне +37529 368-82-38.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG