Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Jerusalem Post: у Ерусаліме прагрымелі два выбухі, пацярпелі 18 чалавек


Ізраільская прэса, ілюстрацыйнае фота
Ізраільская прэса, ілюстрацыйнае фота

Аб гэтым паведамляе выданьне Jerusalem Post: «Адзін пацярпеў сур'ёзна, адзін у крытычным стане».

Два выбухі адбыліся ў Ерусаліме каля цэнтральнай аўтобуснай станцыі. Першы выбух у 7.06 (8.06 паводле менскага часу). Неўзабаве людзі паведамілі ў паліцыю яшчэ пра адзін выбух, гэтым разам у аўтобусе паблізу. Паліцыя разглядае два выбухі як скаардынаваную сумесную атаку і не выключае дачыненьня да нападаў палестынскіх радыкалаў.

У апошнія месяцы Ізраіль перажывае хвалю тэрарызму, напады дагэтуль адбываліся ў асноўным на Заходнім беразе ракі Ярдан з выкарыстаньнем аўтаматаў або нажоў. На мінулым тыдні ў выніку нападу былі забітыя трое ізраільцянаў.

На мінулым тыдні на Заходнім беразе Ярдану таксама ўзарвалася машына. Аўтамабіль, у якім былі тры газавыя балёны і драты, як мяркуецца, выбухнуў у выніку няўдалага падрыву, паведамляе Jerusalem Post.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG