Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абстраляла Крывы Рог, дзе знаходзіцца самы буйны мэталюргічны комплекс Украіны


Наступствы ракетнага нападу на Крывы Рог у верасьні 2022
Наступствы ракетнага нападу на Крывы Рог у верасьні 2022

Крывы Рог — родны горад прэзыдэнта Зяленскага. Падчас расейскай ракетнай атакі тут адзін украінец загінуў, яшчэ трое атрымалі раненьні.

У ноч на 5 сьнежня расейскія войскі нанесьлі тры ракетныя ўдары па адным з прамысловых прадпрыемстваў у Крывым Рагу Днепрапятроўскай вобласьці.

У выніку, як паведамілі мясцовыя ўлады, — адзін 41-гадовы супрацоўнік прадпрыемства загінуў, яшчэ тры атрымалі раненьні. На прадпрыемстве шмат сур’ёзных руйнаваньняў.

Улады не ўдакладняюць прадпрыемства, якое атакавала Расея. BBC паведаміла, што імаверна мова аб найбольшым ва Ўкраіне горна-мэталюргійны комплексе АрселорМітал, які належыць найбольшаму замежнаму інвэстару.

Вядома таксама, што пасьля абстрэлаў па энэргетычнай інфраструктуры ў раёне Крывога Рогу спынілася праца усіх шахт.

Паводле Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Украіны, цягам апошніх содняў, Расея нанесла 7 ракетных і 32 авіяцыйныя ўдары па ўкраінскіх гарадах. Яшчэ больш як 50 абстрэлаў расейцы ажыцьцявілі з рэактыўных сыстэм залпавага агню.

Расейцы абстрэльваюць вызвалены ад акупацыі Херсон

Некалькі дзён запар Мікалаеў жыве ў адносным спакоі. Пасьля адыходу расейцаў на левы бераг Дняпра ў Херсонскай вобласьці пад ракетамі апынуўся Херсон. Менавіта з гэтага гораду, пакуль ён знаходзіўся пад расейскім кантролем, абстрэльваўся Мікалаеў.

Паводле ўладаў Херсонскай вобласьці, 4 сьнежня расейцы 27 разоў абстрэльвалі Херсоншчыну і абласны цэнтар. Ужо традыцыйна для расейскіх войскаў галоўнымі цэлямі сталі жылыя будынкі і інфраструктура горада.

У выніку абстрэлаў загінулі двое жыхароў Херсонскай вобласьці.
Агулам, паводле Офісу прэзыдэнта, 4 сьнежня загінулі 5 і атрымалі раненьні 9 украінцаў у Днепрапятроўскай, Данецкай, Харкаўскай і Херсонскай.

Расейцы не спыняюць абстрэлы Харкаўскай вобласьці

Асабліва жорстка расейскія сілы атакуюць вызваленыя раёны Харкаўскай вобласьці. Найбольш пакутуе Крупянскі раён і раённы цэнтар. У Крупянску загінула жанчына. Пашкоджаны жылыя будынкі, крама і гаражы.

У той жа час Міністэрства абароны Расеі сьцьвярджае, што ў Крупянскім раёне яны бамбілі па месцы дысьлякацыі ротнай тактычнай групы Ўзброеных сіл Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG