Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва плянуе выдаткаваць больш за 90 млн эўра на мінімізацыю пагроз ад Беларускай АЭС


Беларуская АЭС у Астраўцы, архіўнае фота
Беларуская АЭС у Астраўцы, архіўнае фота

Толькі ў 2022 годзе ўрад Літвы выдзеліў 17,75 млн эўра на падрыхтоўку да магчымай аварыі на Беларускай АЭС.

30 лістапада ў парлямэнцкай камісіі энэргетыкі і ўстойлівага разьвіцьця Літвы прадставілі падрыхтоўку адказных дзяржаўных устаноў і службаў да пагроз, што зыходзяць ад атамнай электрастанцыі ў Астраўцы, піша выданьне Delfi.it з спасылкай на паведамленьне МУС.

Падлічана, што на пяцігадовы пэрыяд на падрыхтоўку да магчымай аварыі на БелАЭС прадугледжана 91,5 млн эўра. Толькі сёлета літоўскі ўрад выдзеліў на гэтыя мэты 17,75 млн эўра.

Урад Літвы таксама зацьвердзіў Плян падрыхтоўкі да магчымай радыялягічнай або ядзернай аварыі на Беларускай атамнай электрастанцыі (АЭС). Такі плян комплексных захадаў распрацаваны ўпершыню.

«Падрыхтоўка да пагрозы, якая ідзе ад БелАЭС, адбываецца пастаянна і ў некалькіх кірунках: ад умацаваньня дзяржаўных і муніцыпальных устаноў, падрыхтоўкі вучэньняў у грамадзянскай абароне да інфармаваньня жыхароў», — сказала кіраўнік МУС Літвы Агне Білатайце.

У 2023 годзе будуць арганізаваны комплексныя вучэньні грамадзянскай абароны дзяржаўнага ўзроўню. У лютым наступнага году заплянаваны вучэньні пажарна-выратавальных службаў Літвы і Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG