Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн вылучыў кандыдатуру кангрэсмэнкі Дэб Голанд на пасаду міністра ўнутраных спраў. Пра гэта піша The Washington Post.
Былы амбасадар ЗША ў Беларусі Кенэт Ялавіц выказаў меркаваньне, што новая амбасадарка ЗША Фішар можа паехаць не ў Беларусь, а ў Вільню, і адтуль кіраваць амбасадай
Касьмічнае камандаваньне ЗША ў сераду заявіла, што Расея выпрабавала проціспадарожнікавую ракету прамога перахопу.
Амэрыканскія ўлады расьсьледавалі два эпізоды раптоўнай хваробы расейскага апазыцыянэра Уладзіміра Кара-Мурзы як «наўмыснае атручваньне». Паводле афіцыйных зьвестак, амэрыканскія навукоўцы і лекары разглядалі магчымасьць атручваньня біятаксінамі або радыяактыўнымі рэчывамі.
Лідэр рэспубліканскай большасьці ў Сэнаце ЗША Мітч Макконэл у аўторак павіншаваў абранага прэзыдэнта краіны Джо Байдэна і выбраную віцэ-прэзыдэнтку Камалу Гарыс, прызнаўшы іхную перамогу на выбарах
Пра гэта заявіў у эфіры «Эхо Москвы» беларуска-амэрыканскі паліттэхноляг Віталь Шкляраў, які ў пачатку лістапада быў вызвалены зь СІЗА КДБ Беларусі
Пэнтагон, спэцслужбы, ядзерныя лябараторыі ЗША і кампаніі зь сьпісу Fortune-500 пацярпелі падчас нядаўняй кібэратакі, у якой западозрылі расейскіх хакераў, піша The New York Times
Ці здолее прэзыдэнт Байдэн пераадолець раскол амэрыканскага грамадзтва? У чым Байдэн працягне палітыку Трампа? Пры Байдэне — ці ўручыць амбасадар ЗША даверчыя граматы Лукашэнку?
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо абвінаваціў расейскія ўлады ў падрыве стабільнасьці ў Сырыі, Лібіі і шэрагу іншых краін.
Першай пацыенткай, якой зрабілі прышчэпку, стала мэдсястра аддзяленьня інтэнсіўнай тэрапіі ў Нью-Ёрку
У Злучаных Штатах у панядзелак калегія электараў афіцыйна абярэ новага прэзыдэнта. Паводле вынікаў усенароднага галасаваньня 3 лістапада кандыдат ад дэмакратаў Джо Байдэн забясьпечыў сабе галасы 306 электараў, а дзейны прэзыдэнт Дональд Трамп — 232.
Амэрыканца Брэндана Бэрнарда пакаралі сьмерцю ў штаце Індыяна 10 сьнежня пасьля таго, як Вярхоўны суд ЗША адхіліў хадайніцтва аб памілаваньні ў апошнюю хвіліну.
Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн абвясьціў яшчэ некалькі кандыдатаў на ключавыя пасады ў сваёй будучай адміністрацыі. Сярод іх апынуліся тры нябелыя жанчыны.
У сваім традыцыйным штогадовым плебісцыце часопіс Time абраў 78-гадовага Джо Байдэна і 56-гадовую Камалу Гарыс «Асобамі году – 2020».
Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн афіцыйна прадставіў кандыдатуру Лойда Остына на пасаду міністра абароны. Калі кандыдатура адстаўнога генэрала будзе зацьверджаная Кангрэсам, ён стане першым у гісторыі ЗША цемнаскурым кіраўніком Пэнтагону.
Напярэдадні рашэньня адносна вакцыны Pfizer/BioNTech мэдычныя экспэрты ЗША апублікавалі дакумэнт, які сьцьвярджае, што гэтая вакцына не выклікае ніякіх засьцярогаў адносна яе бясьпекі і эфэктыўнасьці.
Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 8 сьнежня прызначыў генэрала-адстаўніка Лойда Остына міністрам абароны.
7-12 сьнежня Нацыянальны сход праводзіць у Вэнэсуэле так званае народнае галасаваньне.
Амэрыканская адміністрацыя лічыць важным, каб Сэнат Кангрэсу ЗША поўнага складу зацьвердзіў кандыдатуру амэрыканскай дыпляматкі Джулі Фішэр на пасаду новага амбасадара ў Менску.
Якія наступствы можа мець адключэньне беларускіх банкаў ад сыстэмы банкаўскіх разьлікаў SWIFT? На каго скіруецца абурэньне беларусаў — на ўлады, якія да гэтага давялі, ці на тых, хто адключыў? Пра што сьведчаць вынікі апытаньня на плятформе «Голос» аб стаўленьні да адключэньня SWIFT?
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на мітынгу ў штаце Джорджыя 5 сьнежня зноў сказаў, што ён упэўнены ў канчатковым посьпеху сваёй барацьбы за зьмену вынікаў выбараў. Удзельнікі мітынгу горача падтрымалі прэзыдэнта.
Якімі будуць адносіны Беларусі і ЗША, калі прэзыдэнтам быў абраны Джо Байдэн? Абмяркоўваюць палітычныя аглядальнікі Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў і экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, былы амбасадар Беларусі ў ЗША Валер Цапкала
Амэрыканскі часопіс Time назваў 2020 год найгоршым у сучаснай гісторыі ЗША. Адной з прычын стала пандэмія каранавірусу. ЗША на першым месцы па ліку тых, хто захварэў на COVID-19.
Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што хацеў бы пазьбегнуць масавага збору людзей у цэнтры Вашынгтона на цырымоніі яго інаўгурацыі.
На адмысловай нарадзе Рады міністраў замежных справаў ЭЗ, дзе абмяркоўвалася справаздача пра ўжыцьцё «Маскоўскага мэханізму» ў дачыненьні да Беларусі, з заключным словам выступіў намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Джордж Кент.
Кангрэс ЗША ўзгадніў новыя санкцыі супраць расейскага газаправоду «Паўночны паток — 2». Яны ўключаны ў праект абароннага бюджэту на 2021 год.
Першы намесьнік дзяржсакратара ЗША Стывэн Бігэн на сэсіі Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) 3 сьнежня востра раскрытыкаваў Расею за парушэньне сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржаў-чальцоў АБСЭ ды намаганьні падарваць дэмакратычныя працэсы ў рэгіёне.
Абраны прэзыдэнт Джо Байдэн мае намер працаваць над вяртаньнем краіны ў склад удзельнікаў міжнароднага пагадненьня па іранскай ядзернай праграме, але не плянуе значных пераменаў у палітыцы ў дачыненьні да Кітаю
Генэральны пракурор ЗША Ўільям Бар заявіў у аўторак, што міністэрства юстыцыі ня выявіла доказаў маштабных фальсыфікацыяў вынікаў галасаваньня, якія маглі б зьмяніць вынік прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.
Амэрыканскі штат Вісконсін пасьля частковага пераліку галасоў сэртыфікаваў перамогу Джо Байдэна на выбарах прэзыдэнта ЗША.
Сёньня Аляксандар Лукашэнка абвясьціў, што пасьля зьмены Канстытуцыі ня будзе прэзыдэнтам. Што стала прычынай гэтай заявы? Ці выканае ён гэтае абяцаньне? Якой будзе рэакцыя на гэтую заяву пратэстоўцаў, намэнклятуры, Захаду і Масквы?
Дональд Трамп упершыню пацьвердзіў, што пакіне Белы дом, калі Калегія электараў прызнае дэмакрата Джо Байдэна пераможцам выбараў, перадае «Голас Амэрыкі».
Лідэрка беларускай апазыцыі лічыць, што гэта стане ключавым фактарам у аказаньні націску на Лукашэнку.
Уплывовае амэрыканскае выданьне Washington Post апублікавала рэдакцыйны артыкул, прысьвечаны падзеям у Беларусі.
Белы дом дазволіў абранаму прэзыдэнту ЗША Джо Байдэнам доступ да штодзённых сакрэтных справаздач выведкі, якія зьмяшчаюць інфармацыю аб асноўных пагрозах нацыянальнай бясьпецы па ўсім сьвеце.
Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць трох расейскіх кампаній, абвінаваціўшы іх у парушэньні рэжыму непашырэньня зброі масавага паражэньня ў дачыненьні да Сырыі, Ірану і Паўночнай Карэі.
Камандаваньне 7-га флёту Ваенна-марскіх сілаў ЗША пракамэнтавала інцыдэнт з удзелам амэрыканскага эсьмінца «Джон Маккейн» у затоцы Пятра Вялікага ў Японскім моры.
Выбраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і старшыня Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен пагаварылі праз тэлефон.
На пасаду кіраўніка амэрыканскай дыпляматыі будзе прапанаваны Энтані Блінкен, а Джанэт Елэн можа стаць першай жанчынай на чале Міністэрства фінансаў.
Расейскае Міністэрства абароны заявіла, што раніцай 24 лістапада амэрыканскі эскадраны мінаносец «Джон Маккейн» уварваўся ў тэрытарыяльныя воды Расеі ў Японскім моры.
Дэмакрат Джо Байдэн, які рыхтуецца стаць новым прэзыдэнтам ЗША, фарміруе сваю будучую адміністрацыю. Абвешчана, што новым дзяржсакратаром ЗША стане даўні дарадца Байдэна дыплямат Энтані Блінкен.
Злучаныя Штаты 22 лістапада афіцыйна выйшлі з Дамовы аб адкрытым небе — пагадненьня аб кантролі над узбраеньнямі, у парушэньні якога Вашынгтон неаднаразова абвінавачваў Маскву.
Фэдэральны судзьдзя адхіліў пазоў выбарчага штабу прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.
Ручны пералік бюлетэняў у традыцыйна рэспубліканскай Джорджыі пацьвердзіў, што пераможцам выбараў 3 лістапада ў штаце стаў Джо Байдэн. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Джорджыі Брэд Рафэнспэргер, перадае Голас Амэрыкі.
Дакумэнт прадставіў кангрэсмэн Крыс Сьміт, які быў таксама аўтарам і папярэдніх актаў аб дэмакратыі ў Беларусі 2004, 2006 і 2011 гадоў. Як адзначаецца на сайце Палаты прадстаўнікоў ЗША, прапанова аб пераглядзе Акту была ўхваленая безь пярэчаньняў.
«YouTube абавязаны прывесьці правілы пляцоўкі ў адпаведнасьць з дзейным заканадаўствам РФ»
Выканаўца абавязкаў міністра абароны ЗША Крыс Мілер заявіў аб істотным скарачэньні амэрыканскіх вайсковых кантынгентаў у Іраку і ў Аўганістане. Да 15 студзеня гэтыя краіны павінны пакінуць каля 2,5 тысячы вайскоўцаў — 2 тысячы будуць выведзеныя з Аўганістану і 500 — з Іраку.
Каб законапраект быў прыняты, яго павінны ўхваліць Палата прадстаўнікоў і Сэнат ды падпісаць прэзыдэнт ЗША.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп звольніў Крыса Крэбса, кіраўніка Агенцтва кампутарнай і інфраструктурнай бясьпекі (CISA), паведамляе Голас Амэрыкі.
Загрузіць яшчэ