Сябра Савету Фэдэрацыі (СФ) РФ, дэпутат ад Тулы Дзьмітрый Савельеў затрыманы на выхадзе з залі пасяджэньняў СФ па падазрэньні ў датычнасьці да замоўнага забойства. Ён быў пазбаўлены недатыкальнасьці на галасаваньні на запыт генпракурора РФ Ігара Краснова, перадае карэспандэнт РБК.