Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэйтынг Пуціна ўпаў пасьля наступу Украіны ў Курскай вобласьці


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Пасьля наступу ўкраінскіх ваенных на тэрыторыю Курскай вобласьці ўзровень ўхваленьня прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна рэкордна зьнізіўся за ўвесь час вайны — адразу на 3,5 працэнтных пункта.

Гэта паказваюць дадзеныя апытаньня зьвязанага з уладай ВЦИОМ.

На мінулым тыдні на пытаньне «Вы ў цэлым ухваляеце ці не ўхваляеце дзейнасьць прэзыдэнта Расеі?», станоўча адказалі 73,6 працэнта рэспандэнтаў. За тыдзень да гэтага іх было 77,1%.

За той жа тыдзень узровень даверу да Пуціна ўпаў на 2,6 адсоткавых пункта — да 78,2%. Падзеньне таксама стала рэкордным з моманту поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Украіну, заўважыла «Агенцтва».

Зьмяншэньне рэйтынгу Пуціна зафіксаваў і зьвязаны з уладай «Фонд грамадзкай думкі» — на адзін працэнтны пункт.

Сацыёлягі неаднаразова адзначалі, што ва ўмовах вайны і рэпрэсій рэспандэнты схільныя даваць сацыяльна ўхваляльныя адказы на іх пытаньні. Так званая «фальсыфікацыя пераваг» можа працягвацца ў аўтарытарных рэжымах даволі доўга.

Украінская армія ўвайшла на тэрыторыю Курскай вобласьці Расеі 6 жніўня. З таго дня ў рэгіёне працягваюцца баі. УСУ заяўляюць аб кантролі над дзясяткамі населеных пунктаў, у тым ліку райцэнтр Суджа. Расейскія ўлады такую інфармацыю альбо адмаўляюць, альбо не камэнтуюць.

У Курскай вобласьці дзейнічае рэжым надзвычайнай сытуацыі фэдэральнага маштабу. З рэгіёну эвакуявалі больш за сто тысяч чалавек. Эвакуацыя праходзіць таксама ў прыгранічных з Украінай тэрыторыях Белгарадзкай вобласьці.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG