У ноч на 28 ліпеня бесьпілётнікі атакавалі нафтабазу ў Курскай вобласьці Расеі. Там узьнік пажар. Як паведаміў выканаўца абавязкаў губэрнатара вобласьці Аляксей Сьмірноў, загарэліся тры рэзэрвуары з палівам, іх тушаць. Людзі не пацярпелі.
Таксама, паводле Сьмірнова, за ноч у Курскай вобласьці сіламі СПА зьбілі два дроны. У пасёлку Мядзьвенка падзеньне абломкаў дрона выклікала пажар у жылым доме. У райцэнтры Суджа, паведаміў карэспандэнту губэрнатар, дрон скінуў выбуховае прыстасаваньне на жылы дом, пацярпела мясцовая жыхарка, ёй надалі мэдыцынскую дапамогу.
Міністэрства абароны Расеі заявіла, што ў ноч на нядзелю СПА перахапілі і зьнішчылі два дроны над тэрыторыяй Курскай вобласьці і пяць — над Белгарадзкай. Каля 7-ай гадзіны раніцы па маскоўскім часе, дадало ведамства, СПА зьнішчыла таксама два БПЛА самалётнага тыпу над Ніжагародзкай вобласьцю.
- Расейскія рэгіёны, блізкія да мяжы з Украінай, у апошнія месяцы зазнаюць практычна штодзённыя абстрэлы і атакі бесьпілётнікаў. Расейскі бок абвінавачвае ў іх Узброеныя сілы Ўкраіны. Украінскае камандаваньне, як правіла, не камэнтуе атакі.
Форум