Як паведамляе расейская служба Радыё Свабода, паводле папярэдніх дадзеных, узарвалася ўстаноўка АВТ-11, прызначаная для дзяленьня нафты на фракцыі і наступнага іх перапрацоўваньня. Мясцовыя жыхары расказалі, што перад пажарам быў чуваць гучны выбух: затрэсьліся дамы і задрыжэлі шыбы.
Пацярпелі два чалавекі, яны знаходзяцца ў цяжкім стане. У прэс-службе прадпрыемства заявілі аб узгараньні тэхналягічнага абсталяваньня. Сытуацыя знаходзіцца «пад кантролем», завод працуе штатна, сьцьвярджаюць у кампаніі.
Губэрнатар Омскай вобласьці Віталь Хацэнка напісаў, што сродкі аўтаматызаванага пажаратушэньня, якія спрацавалі, і пажарная служба апэратыўна лякалізуюць пажар.
У рэгіянальным упраўленьні МНС РФ паведамілі, што да тушэньня пажару прыцягнулі 52 чалавекі і 15 адзінак тэхнікі. Плошча пажару складае каля 1000 квадратных мэтраў.
З пачатку 2024 году расейскія НПЗ у эўрапейскай частцы краіны рэгулярна атакавалі ўкраінскія бесьпілётнікі. На некаторых заводах выйшлі са строю ўстаноўкі першаснай перапрацоўкі нафты, якім спатрэбіўся рамонт. Ад Омска да мяжу з Украінай - каля 3 тысяч кіламетраў. Пакуль няма ніякіх дадзеных аб тым, што выбух на НПЗ мог быць неяк звязаны з атакай бесьпілётніка ці дывэрсіяй.
26 жніўня Расея правяла адзін з самых масавых ракетных абстрэлаў Украіны, пацярпела 15 абласьцей, ён загіблыя і параненыя.
Форум