У Курскай вобласьці Расеі другі дзень ідуць баі. У рэгіёне ўвялі рэжым надзвычайнай сытуацыі. Расейскія тэлеграм-каналы пішуць пра захоп украінскімі войскамі некалькіх пасёлкаў.
Раней у Расеі затрымалі шасьцярых военачальнікаў, якіх абвінавачваюць у карупцыі і махлярстве.
Генэральны штаб Украіны паведаміў у суботу, 3 жніўня, што Ўзброеныя сілы нанесьлі ўдары па расейскай падводнай лодцы і зэнітным ракетным комплексе C-400 у акупаваным Крыме.
У сьледчым ізалятары ў расейскім Бірабіджане памёр 39-гадовы антываенны актывіст Павел Кушнір.
Сябра Савету Фэдэрацыі (СФ) РФ, дэпутат ад Тулы Дзьмітрый Савельеў затрыманы на выхадзе з залі пасяджэньняў СФ па падазрэньні ў датычнасьці да замоўнага забойства. Ён быў пазбаўлены недатыкальнасьці на галасаваньні на запыт генпракурора РФ Ігара Краснова, перадае карэспандэнт РБК.
Камісар ЭЗ па ўнутраных справах Ілва Ёгансан выказала занепакоенасьць нядаўнім рашэньнем Вугоршчыны спрасьціць уезд у краіну для грамадзян Расеі і Беларусі і заклікала Будапэшт даць тлумачэньні.
Журналістка Татара-башкірскай рэдакцыі Радыё Свабода Алсу Курмашава напярэдадні выйшла на волю у выніку масавага абмену зьняволенымі паміж краінамі Захаду і Расеяй. Алсу правяла ў зьняволеньні 288 дзён, 19 ліпеня Вярхоўны суд Татарстану абвінаваціў яе ў распаўсюджваньні «фэйкаў» пра расейскую армію.
Пуцін паабяцаў узнагародзіць расейцаў, якіх перадалі эўрапейскія краіны і ЗША.
Захад не пайшоў на падвойнае выключэньне з правілаў угодаў абмену вязьнямі дзеля беларускіх палітвязьняў.
Аляксандра Ішчанку ў траўні 2022 году вывезьлі ў Расею з заблякаванага расейцамі заводу «Азоўсталь» у выніку ўкраінска-расейскіх дамоўленасьцяў аб выхадзе ўкраінскіх вайскоўцаў з Марыюпалю.
Папярэднія два этапы адбыліся ў траўні і чэрвені. У іх удзельнічалі падразьдзелы Ўзброеных сіл Беларусі.
У сваіх заяўках на выплату па эўрааблігацыях інвэстары павінны гарантаваць адмову ад далейшых прэтэнзій да эмітэнта.
У Варшаве па падазрэньні ў шпіянажы затрымалі былога супрацоўніка «Адкрытай Расеі» Ігара Рогава. Пра гэта паведаміла Sota са спасылкай на тры крыніцы ў асяродзьдзі актывіста, інфармацыю пацьвярджаюць таксама крыніцы «Настоящего времени».
Сьледчы камітэт Расеі завёў крымінальную справу паводле факту аварыі.
Адзін зь іх больш за два гады знаходзіцца ў расейскім палоне.
У ноч на 28 ліпеня бесьпілётнікі атакавалі нафтабазу ў Курскай вобласьці Расеі. Там узьнік пажар. Людзі не пацярпелі.
Эўразьвяз у пятніцу паведаміў аб першым пералічэньні даходаў ад замарожаных у ЭЗ расейскіх актываў на патрэбы абароны Ўкраіны. Гаворка ідзе пра 1,5 мільярда эўра.
Дзьмітрый Булгакаў стаў шостым военачальнікам, якога ўзялі пад варту.
Падазраваны Яўгеній Серабракоў выехаў у Турэччыну адразу пасьля здарэньня ў Маскве.
Хуткасьць працы відэахостынгу YouTube на стацыянарных кампутарах расейцаў зьнізіцца на 70% праз тыдзень.
Мі-28 — ударны верталёт, прызначаны для пошуку і зьнішчэньня бранятэхнікі, інжынэрных умацаваньняў, паветраных цэляў і жывой сілы праціўніка.
Завялі крымінальную справу, яе расьсьледуе Сьледчы камітэт Масквы.
Улада ў Расеі зьменіцца са сьмерцю або хваробай Уладзіміра Пуціна — гэта найбольш імаверны сцэнар зьмены рэжыму ў Расеі, зыходзячы з вынікаў экспэртнага апытаньня, якое правяла «Сыстэма», расьсьледніцкі праект «Настоящего Времени» і Радыё Свабода.
Дзярждума Расеі прыняла пакет законаў, які ўзмацняе жорсткасьць кантролю ў сфэры міграцыі.
Прысуд журналістцы вынесьлі ў мінулую пятніцу, адзначае Associated Press. Ён яшчэ не набыў законную моц.
Адміністрацыя Злучаных Штатаў упершыню за апошнія тры гады апублікавала абноўленыя дадзеныя аб ядзерным арсэнале ЗША. Даныя прыведзены паводле стану на верасень 2023 году.
У Краснадары мясцовыя жыхары выйшлі на пратэст і перакрылі вуліцу краязнаўцы Салаўёва, патрабуючы ад уладаў аднавіць падачу электрычнасьці і вады.
Грамадзянін ЗША Эван Гершковіч не прызнаў віны ў расейскім судзе.
На ўездах у іх установяць кантрольна-прапускныя пункты, дзе будуць знаходзіцца сілавікі.
У Маскоўскай вобласьці пад Каломнай у пятніцу пацярпеў крушэньне пасажырскі самалёт Sukhoi Superjet. Пасажыраў на борце не было, толькі тры чальцы экіпажу. Паведамляецца, што ўсе яны загінулі.
Басманны суд Масквы завочна арыштаваў кіраўніцу праваабарончай арганізацыі Human Rights Foundation, удаву апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага Юлію.
Другі заходні акруговы вайсковы суд у Маскве прыгаварыў рэжысэрку Яўгенію Бярковіч і драматургіню Сьвятлану Петрыйчук да 6 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачаньні ў апраўданьні тэрарызму.
Прэмʼер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан даў інтэрвію нямецкаму выданьню BILD пасьля вяртаньня з Кіева і Масквы. Ён расказаў, што ягоная прапанова спыніць баявыя дзеяньні, каб пачаць перамовы аб перамірʼі, не знайшла пазытыўнага водгуку ні ў расейскім, ні ва ўкраінскім кіраўніцтве.
Больш за траціну расейцаў ухвалілі б ядзерны ўдар па Ўкраіне, вынікае з вынікаў чэрвеньскага апытаньня «Лявада-цэнтру».
2 ліпеня ў Кіеве Віктар Орбан прапанаваў Уладзіміру Зяленскаму забясьпечыць спыненьне агню для правядзеньня мірных перамоў.
У красавіку 2022 году паведамлялі, што за баі ў Кіеўскай вобласьці Арцёму Гарадзілаву датэрмінова прысвоілі званьне гвардыі палкоўніка.
Цяпер гэты расейскі матрос працягвае барацьбу ў складзе Легіёну «Свабода Расеі».
Расея таксама спыніла выплату ўнёскаў у арганізацыю.
Аляксандар Вітко нарадзіўся ў Віцебску, яго дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Воршы. Крымінальную справу супраць яго завялі ў 2014 годзе.
Спэцыялізаваны орган ААН — Міжнародны саюз электрасувязі (ITU) — асудзіў сэрыю інцыдэнтаў, зьвязаных з умяшаньнем Расеі ў працу спадарожнікавых сыстэм эўрапейскіх краін, і заклікаў спыніць гэтае ўмяшаньне, піша Reuters.
Другі Заходні акруговы вайсковы суд у Маскве завочна прыгаварыў украінскага журналіста Дзьмітрыя Гардона да 14 гадоў пазбаўленьня волі, перадае карэспандэнт парталу Sotavision.
Апазыцыйны чачэнскі блогер Хасан Халітаў, які жыве за мяжой, заявіў пра выкраданьне ў рэспубліцы ягонага бацькі і двух братоў. Ён баіцца, што кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў можа зладзіць над імі паказальную расправу.
«Заўсёды адна і тая схема: замацавацца, узяць тэрыторыю пад акупацыю — вайной, як у нас, або палітычна, або дзьвюма войнамі, як у Чачэніі, па-рознаму», — так прэзыдэнт Украіны ацаніў расейскую палітыку.
Пракуратура Масквы паведаміла, што распачала крымінальную справу па артыкуле аб рэабілітацыі нацызму супраць гісторыка і пэдагога Тамары Эйдэльман. Нагодай стала публікацыя ў яе відэаблогу.
З пачатку вайны Запароская АЭС страціла сувязь з чацьвёртай станцыяй маніторынгу.
Амэрыканскія ўлады называюць суд над амэрыканскім журналістам у Расеі «спэктаклем» і заклікаюць неадкладна звольніць Эвана Гершковіча, якога арыштавалі больш за год таму праз абвінавачаньне ў шпіянажы.
У рэспубліцы Комі пацярпеў аварыю пасажырскі цягнік «Варкута — Новарасійск». Як паведамляе расейскае агенцтва ТАСС, непадалёк ад станцыі Інта з рэек сышлі дзевяць вагонаў.
Суд праходзіць у закрытым рэжыме.
Андрэй Герыловіч стаў трэцім грамадзянінам Беларусі, якога ўзялі ў палон ва Ўкраіне пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ў 2022 годзе і перадалі Расеі ў межах абмену.
У Міністэрстве замежных спраў РФ заявілі пра абмежаваньне ў Расеі з 25 чэрвеня доступу да сайтаў 81 эўрапейскага выданьня. Гэтыя выданьні «сыстэматычна распаўсюджваюць недакладную інфармацыю пра ход спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» (так Крэмль патрабуе называць вайну, якую ён вядзе ва Ўкраіне).
Загрузіць яшчэ