Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі затрымалі яшчэ двух прадстаўнікоў Мінабароны праз падазрэньне ў махлярстве


Адзін з маскоўскіх судоў, у якім разглядаюць пытаньне аб арышце прадстаўнікоў Мінабароны. Архіўнае фота
Адзін з маскоўскіх судоў, у якім разглядаюць пытаньне аб арышце прадстаўнікоў Мінабароны. Архіўнае фота

Раней у Расеі затрымалі шасьцярых военачальнікаў, якіх абвінавачваюць у карупцыі і махлярстве.

У Галоўным вайсковым сьледчым упраўленьні Сьледчага камітэту Расеі паведамілі аб затрыманьні двух прадстаўнікоў вайсковага ведамства — дырэктара парку «Патрыёт» Вячаслава Ахмедава і намесьніка начальніка Галоўнага ўпраўленьня інавацыйнага разьвіцьця Мінабароны генэрал-маёра Ўладзіміра Шесьцерава.

Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Расеі Сьвятлана Пятрэнка, іх затрымалі ў межах справы, якую расьсьледуюць датычна адказных асобаў Міністэрства абароны і Кангрэсава-выставачнага цэнтру «Патрыёт» паводле прыкмет злачынства, прадугледжанага ч. 4 артыкула 159 Крымінальнага кодэксу Расеі (махлярства).

Паводле сьледзтва, гэтыя асобы разам з саўдзельнікамі датычныя да выкраданьня бюджэтных сродкаў, выдзеленых на забесьпячэньне дзейнасьці і функцыянаваньня парку «Патрыёт» і Кангрэсава-выставачнага цэнтру.

Раней у Расеі затрымалі шасьцярых военачальнікаў, якіх абвінавачваюць у карупцыі і махлярстве. Сярод іх: Дзьмітрый Булгакаў, які ў 2008–2022 гадах займаў пасаду намесьніка міністра абароны Расеі; колішні намесьнік міністра абароны Расеі Цімур Іваноў; начальнік галоўнага ўпраўленьня кадраў Мінабароны Юрый Кузьняцоў; колішні камандуючы 58-й арміяй генэрал-маёр Іван Папоў; начальнік галоўнага ўпраўленьня сувязі Мінабароны Вадзім Шамарын; колішні гендырэктар Вайскова-будаўнічай кампаніі Мінабароны Андрэй Бялкоў, які апошнім часам служыў дарадцам гендырэктара адной з структур вайсковага ведамства.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG