Раніцай 28 верасьня ў выніку атакі расейскіх бесьпілётнікаў на Сумы загінулі, паводле ўдакладненых зьвестак, дзевяць чалавек. Пра гэта паведамляе Сумская абласная ваенная адміністрацыя.
Перад гэтым Уладзімір Зяленскі правёў перамовы з прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам і віцэ-прэзыдэнтам, кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі Камалай Гарыс.
У Белым доме 26 верасьня прайшлі перамовы прэзыдэнта Ўкраіны Зяленскага з амэрыканскім калегам Джо Байдэнам, а таксама віцэ-прэзыдэнтам ЗША і кандыдатам у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Камалай Гарыс.
Пад раніцу 27 верасьня расейскія войскі атакавалі паўднёваўкраінскі горад.
Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп 25 верасьня абвінаваціў прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ў тым, што той атрымлівае мільярды даляраў ад ЗША, адначасова адмаўляючыся «заключыць пагадненьне», каб завяршыць вайну.
На фронце расейскія войскі працягваюць штурм Вуглядару і Пакроўску.
25 верасьня расейскія войскі працягвалі абстрэльваць украінскія гарады.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 25 верасьня выступіў на пасяджэньні Генасамблеі ААН.
Пытаньні «паскарэньня тэрмінаў узаемных паставак прадукцыі вайсковага прызначэньня» абмеркавалі 25 верасьня ў Баку старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Беларусі і дырэктар Фэдэральнай службы па вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве Расеі.
Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі, былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп не плянуе на гэтым тыдні сустракацца з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, які знаходзіцца зь візытам у Злучаных Штатах.
Летась у студзені ў адным з баёў у Вуглядары загінуў беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў.
Фатаздымкі, зробленыя да і пасьля сэрыі ўдараў глыбока на расейскай тэрыторыі, паказваюць, што цэлыя склады былі зруйнаваныя ў выніку атак, зьдзейсьненых з выкарыстаньнем украінскіх крылатых ракетаў.
24 верасьня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прыняў удзел у пасяджэньні Рады бясьпекі ААН, прысьвечаным вайне ва Ўкраіне.
Справу добраахвотніка палка імя Кастуся Каліноўскага, грамадзяніна Беларусі Аляксандра Думбляўскаса будзе разглядаць Вярхоўны суд так званай «ДНР». Яго завочна арыштавалі і абвясьцілі ў міжнародны вышук.
Ад акупацыі расейскімі войскамі вызвалілі агрэгатны завод у Ваўчанску на Харкаўшчыне. У апэрацыі ўдзельнічалі падразьдзяленьні беларускіх добраахвотнікаў.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, выступаючы на сэсіі Генсамблеі ААН, заявіў пра далейшую падтрымку Ўкраіны ў вайне з Расеяй і заклікаў іншыя краіны дабіцца таго, каб Украіна атрымала перамогу і захавала сваю свабоду, і каб быў дасягнуты справядлівы мір.
Паводле апошняй інфармацыі, у выніку атакі 34 чалавекі былі параненыя, чатыры загінулі. На месцы працуюць экстранныя службы, ратавальнікі працягваюць разьбіраць завалы.
У пазбаўленьні нацыянальнай ідэнтычнасьці ўкраінскіх дзяцей было задзейнічана 18 арганізацый Беларусі.
Уладзімір Зяленскі на саміце будучыні ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку заявіў аб падрыхтоўцы дакумэнтаў, якія будуць садзейнічаць завяршэньню вайны. Крэмль не зацікаўлены ў перамовах.
«Плян перамогі», які прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі мае намер прадставіць у ходзе візыту ў ЗША на гэтым тыдні прэзыдэнту Злучаных Штатаў Джо Байдэну і іншым сусьветным лідэрам, у першую чаргу прадугледжвае наданьне Ўкраіне доўгатэрміновых гарантыяў падтрымкі з боку Захаду.
Удар расейцы нанесьлі ўвечары, ратавальнікі і раніцай разьбіраюць завалы.
МЗС Украіны заявіла, што сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком самаабвешчанай ДНР Дзянісам Пушыліным будзе мець нэгатыўныя наступствы для ўкраінска-беларускіх дачыненьняў.
Жыхар Гомлі заўважыў збоі ў працы сыстэмы GPS, расказвае «Флагшток». Інтэрнэт-праграмы ў жніўні і верасьні сёлета давалі сур’ёзны збой: навігацыйныя сэрвісы паказвалі няправільнае месцазнаходжаньне прылады і яе хуткасьць.
Расейскія вайскоўцы ўвечары 21 верасьня нанесьлі ўдар авіяцыйнымі бомбамі па Харкаве і прыгарадзе. Параненыя больш за 20 чалавек, сярод іх дзеці, паведамляюць мясцовыя ўлады.
У ноч з 20 на 21 верасьня Расея абстраляла ракетамі жылыя кварталы ў цэнтры Крывога Рога.
Ці варта чакаць спаду ў расейскай эканоміцы? Пры якіх умовах Крэмль можа скараціць эканамічную дапамогу рэжыму Лукашэнкі? Колькі яшчэ часу Пуцін будзе мець рэсурсы для працягу вайны?
Расейскае войска ўдарыла па доме састарэлых у горадзе Сумы. Загінуў адзін чалавек, яшчэ 12 пацярпелі, паведамляе Дзяржаўная служба Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях.
Эўрапейскі парлямэнт у чацьвер ухваліў рэзалюцыю, у якой заклікаў краіны ЭЗ зьняць абмежаваньні на прымяненьне Ўкраінай зброі, якая імі пастаўляецца, для ўдараў па законных вайсковых мэтах на тэрыторыі Расеі.
Праект Радыё Свабода «Схемы» атрымаў здымкі Planet Labs, зробленыя 18 верасьня. На іх — маштабнае задымленьне на тэрыторыі вайсковай часткі № 11777, якая падпарадкоўваецца штабу Галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўленьня Мінабароны РФ.
У горадзе Таропец Цьвярской вобласьці Расеі ў выніку падзеньня абломкаў бесьпілётніка ўзьнік пажар, як мяркуецца, на складзе боепрыпасаў. Мясцовыя ўлады аб’явілі «частковую эвакуацыю» насельніцтва.
Спэцслужбы краін Захаду разглядаюць Беларусь як «магчымае месца эскаляцыі», а «зацішша», якое наступіла ва Ўкраіне, «ім ня трэба», заявіў Аляксандар Лукашэнка, выступаючы 17 верасьня на ўрачыстым вечары з нагоды дзяржаўнага сьвята Дня народнага адзінства.
Фрэнсіс Фукуяма мяркуе, што на тле перадачы Іранам ракет Расеі і вайны на Блізкім Усходзе Расеі міжнародныя партнэры павінны больш інвэставаць у абарону.
Агульныя страты вайскоўцаў Расеі і Ўкраіны з пачатку поўнамаштабнай вайны РФ у 2022 годзе могуць перавысіць мільён чалавек.
Украінскаму вайскоўцу зьвязалі рукі скотчам і ўваткнулі ў грудзі меч з надпісам «За Курск».
Расейскія вайскоўцы чарговы раз ударылі па Харкаве, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінегубаў.
У Офісе прэзыдэнта Ўкраіны заяўляюць, што Ўкраіна выступае супраць замарожваньня вайны, і падкрэсьліваюць, што нямецкае выданьне Bild распаўсюдзіла непраўдзівую інфармацыю пра «плян перамогі» Ўладзіміра Зяленскага.
У прыгарадзе Адэсы ў выніку ракетнай атакі вечарам 14 верасьня загінулі два чалавекі. Пра гэта напісаў кіраўнік ваеннай адміністрацыі Адэскай вобласьці Алег Кіпер.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі на працягу некалькіх месяцаў дамагаецца ад ЗША і Вялікай Брытаніі права выкарыстоўваць іх ракеты далёкага радыюсу дзеяньня для нанясеньня ўдараў углыб Расеі.
У беларускую паветраную прастору зноў заляцеў адзін з расейскіх бесьпілётнікаў, якімі Расея абстрэльвала Ўкраіну.
Інфармацыя паступіла ад Мінабароны Расеі. 13 верасьня Расея і Ўкраіна абмяняліся палоннымі па формуле «49 на 49».
Год таму з такой ідэяй выступала прапагандыстка Маргарыта Сіманьян.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн сустрэўся ў Белым доме з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармэрам.
Апошнімі днямі Ўзброеныя сілы Ўкраіны знайшлі новае ўжываньне бесьпілётнікам (БПЛА), якія і так даўно ўжо сталі адным з галоўных відаў узбраеньня падчас вайны Расеі з Украінай.
Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Кір Стармэр пракамэнтаваў заяву Ўладзіміра Пуціна, што прымяненьне заходняй дальнабойнай зброі на тэрыторыі Расеі стане непасрэдным удзелам краін NATO ў вайне.
Крытыкі гавораць, што фільм не паказаў маштабу разбурэньняў ва Ўкраіне і злачынствы салдатаў Расеі.
Заходнія СМІ сьцьвярджаюць, што Расея атрымала ад Ірану ракетныя сыстэмы Fath-360 разам з сотнямі ракет. Афіцыйны прадстаўнік ЭЗ і дзяржсакратар ЗША таксама пацьвердзілі інфармацыю. Вось як выглядае гэтая сыстэма ўзбраеньня і як яна можа паўплываць на вайну ва Ўкраіне.
Дазвол Кіеву наносіць удары па тэрыторыі Расеі далёкасяжнай зброяй будзе азначаць непасрэдны ўдзел краінаў NATO і эўрапейскіх дзяржаваў у вайне ва Ўкраіне, заявіў журналістам у чацьвер у Санкт-Пецярбургу расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін.
Місія Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа прывезла мясцовым жыхарам паліўныя брыкеты для абагрэву будынкаў. У момант абстрэлу супрацоўнікі місіі якраз разгружалі дастаўленую дапамогу.
Вялікая Брытанія дазволіла Ўкраіне выкарыстоўваць крылатыя ракеты Storm Shadow для ўдараў па цэлях у глыбіні Расеі, але публічна аб’яўляць пра гэта ня будуць, паведамляе The Guardian.
Загрузіць яшчэ