«Гэтая сустрэча зьяўляецца яшчэ адным пацьверджаньнем, што пазыцыя цяперашняй улады Беларусі што да сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны прадыктаваная выключна ўказаньнямі Крамля і ня мае нічога агульнага ні зь міжнародным правам, ні зь міжнароднымі абавязаньнямі Рэспублікі Беларусь», — заявілі ў МЗС Украіны.
Кіеў заклікаў беларускі народ усьвядоміць, што «на тле неаднаразовых кантактаў службовых асоб Беларусі з расейскімі марыянэткамі з нашых часова акупаваных тэрыторый пастаянныя заявы Аляксандра Лукашэнкі аб яго „цёплых пачуцьцях“ да „брацкага ўкраінскага народу“ гучаць як насьмешка, а яго практычныя дзеяньні разбураюць прынцыпы павагі, на якіх будаваліся адносіны паміж украінскім і беларускім народамі».
- 19 верасьня Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком так званай «ДНР» Дзянісам Пушыліным і заявіў аб гатоўнасьці разьвіваць супрацоўніцтва з акупаваным Расеяй рэгіёнам, а таксама зазначыў, што «гатовы супрацоўнічаць з Украінай на тых жа пачатках, што і з «ДНР».
- Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з Пушыліным у красавіку 2023 году Кіеў адклікаў свайго амбасадара зь Менску.
Форум