Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія войскі зноў ударылі па Харкаве: больш за 30 чалавек параненыя, пад’езд дома разбураны, — улады


Пашкоджаны расейскім ударам дом у Харкаве, архіўнае фота, 30 жніўня 2024
Пашкоджаны расейскім ударам дом у Харкаве, архіўнае фота, 30 жніўня 2024

Расейскія вайскоўцы чарговы раз ударылі па Харкаве, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінегубаў.

«На гэты момант 25 пацярпелых параненыя, трое зь іх — дзеці», — сказаў Сінегубаў. Ён дадаў, што ў выніку ўдару расейцаў адбыўся пажар у жылым шматпавярховым доме.

Пазней Сінегубаў удакладніў, што выратавальна-пошукавая аперацыя працягваецца. «Адзін пад’езд дома разбураны. Пажар на 9 паверсе. Пашкоджана ня менш за 1500 вокнаў. Дзясяткі пашкоджаных аўтамабіляў. Тры чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане. Усяго 30 параненых», — сказаў ён.

Акрамя таго, па словах Сінегубава, пад заваламі могуць знаходзіцца людзі.

Пазней мэр Харкава Ігар Церахаў удакладніў, што пацярпелі 33 чалавекі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG