Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі збоі ў GPS. Памылкі могуць сьведчыць аб працы прылад радыёэлектроннай барацьбы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Жыхар Гомлі заўважыў збоі ў працы сыстэмы GPS, расказвае «Флагшток». Інтэрнэт-праграмы ў жніўні і верасьні сёлета давалі сур’ёзны збой: навігацыйныя сэрвісы паказвалі няправільнае месцазнаходжаньне прылады і яе хуткасьць.

GPS паказвала месца знаходжаньня з памылкай у 80 кілямэтраў і фіксавала на тэрыторыі Расеі прыладу, якая знаходзілася ў Беларусі.

Выданьне «Флагшток» знайшло ў Гомлі іншых людзей, якія зафіксавалі такія ж паводзіны сваёй мабільнай навігацыі.

Такія памылкі GPS могуць сьведчыць аб рабоце прылад радыёэлектроннай барацьбы, накіраванай на падмену геаграфічных каардынат ці GPS-спуфінгу. Гэтыя назіраньні не дазваляюць вызначыць уладальніка сыстэмы РЭБ. Такія прылады працуюць на дзясяткі кілямэтраў, іх могуць выкарыстоўваць Узброеныя сілы Беларусі, Расеі ці Ўкраіны.

GPS-спуфінг (падмена GPS) — гэта спосаб маніпуляваньня сыгналамі GPS, каб падмануць прыладу і выдаць ілжывую інфармацыю. У выніку падмены сыгналу ад спадарожніка фальшывым (больш магутным) усе найбліжэйшыя GPS-прымачы будуць лічыць, што падроблены сыгнал зьяўляецца сапраўдным. З дапамогай спуфінгу можна зьбіць з маршруту, завесьці ў патрэбны пункт і нават скрасьці лятальныя апараты.

  • У Беларусі ў траўні 2024 году «Белаэранавігацыя» апублікавала паведамленьне, якое афіцыйна пацьвярджае інтэрфэрэнцыю сыгналаў GPS па ўсёй паветранай прасторы над тэрыторыяй Беларусі. Пасьля папярэджаньне было працягнутае да лістапада 2024 году.
  • «Беларускі Гаюн» яшчэ ў 2022 годзе расказваў, як GPS-перашкоды ў Беларусі зьявіліся незадоўга да расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG