Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэсе два чалавекі загінулі ад расейскага ракетнага нападу


Фота з Тэлеграм-каналу кіраўніка ваеннай адміністрацыі Адэскай вобласьці Алега Кіпера
Фота з Тэлеграм-каналу кіраўніка ваеннай адміністрацыі Адэскай вобласьці Алега Кіпера

У прыгарадзе Адэсы ў выніку ракетнай атакі вечарам 14 верасьня загінулі два чалавекі. Пра гэта напісаў кіраўнік ваеннай адміністрацыі Адэскай вобласьці Алег Кіпер.

У яго допісе гаворыцца, што расейскім ударам былі пашкоджаны жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы. Падчас агляду на месцы, куды трапіла ракета, знайшлі целы двух загінулых — мужчыны і жанчыны 1958 і 1962 гадоў нараджэньня.

Акрамя гэтага, пацярпела 65-гадовая жанчына. Яна знаходзіцца ў бальніцы ў стане сярэдняй цяжкасьці.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG