Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы намесьнік Ціханоўскай Кавалеўскі стварыў новую палітычную структуру


Валер Кавалеўскі. Архіўнае фота
Валер Кавалеўскі. Архіўнае фота

Былы намесьнік кіраўніцы і прадстаўнік у замежных справах у Аб’яднаным пераходным кабінэце (АПК) Валер Кавалеўскі абвясьціў пра заснаваньне і пачатак дзейнасьці Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва.

Паводле Кавалеўскага, Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва створанае для дасягненьня інтэграцыі незалежнай, сувэрэннай, дэмакратычнай Беларусі ў склад эўраатлянтычнай супольнасьці.

Валер Кавалеўскі адзначыў, што АЭС — незалежная, нацэленая на вынік каманда з экспэртызай у галіне міжнародных адносін і камунікацый. Паводле яго, удзельнікі структуры АЭС, якая базуецца ў Варшаве і дзейнічае ў розных краінах, будуць працаваць з урадамі, міжнароднымі арганізацыямі, дэмакратычным рухам, аналітычнай супольнасьцю і СМІ.

«АЭС будзе працаваць разам з замежнымі і беларускімі ўдзельнікамі, каб распрацаваць такія палітыкі і зрабіць практычныя крокі (...) АЭС будзе працаваць над тым, каб расейская пагроза была прызнаная, што павінна прывесьці да новай міжнароднай стратэгіі і адпаведных практычных крокаў. Беларусь павінна выйсьці з расейскай вайны супраць Украіны, каб захаваць сваю незалежнасьць і дапамагчы Ўкраіне перамагчы агрэсараў», — заявіў Валер Кавалеўскі.

Ён зазначыў, што ягоная каманда будзе працаваць над умацаваньнем існых і стварэньнем новых міжнародных мэханізмаў для прасоўваньня справы дэмакратычнай Беларусі.

«Сумесна з партнэрамі мы будзем працаваць над дарожнымі картамі для інтэграцыі Беларусі ў эўраатлянтычную супольнасьць. Мы будзем садзейнічаць стварэньню праграмаў па павышэньні патэнцыялу для беларусаў, каб забясьпечыць гэты прагрэс», — зазначыў палітык.

Валер Кавалеўскі — выканаўчы дырэктар АЭС, Антон Пянькоўскі — дарадца па замежнай палітыцы, Кірыл Данько — дырэктар па камунікацыях.

Кавалеўскі ў Аб’яднаным пераходным кабінэце займаў пасаду намесьніка Сьвятланы Ціханоўскай ў міжнародных справах. Ён пакінуў Кабінэт у канцы чэрвеня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG