Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сахашчык заявіў пра выхад з Аб'яднанага пераходнага кабінэта

абноўлена

Валер Сахашчык, архіўнае фота
Валер Сахашчык, архіўнае фота

31 ліпеня Валер Сахашчык пакідае Аб’яднаны пераходны кабінэт. Пра гэта ён сам паведаміў у відэазвароце ў сваім тэлеграм-канале.

У Аб’яднаным пераходным кабінэце Сахашчык займаў пасаду прадстаўніка ў абароне і нацыянальнай бясьпецы.

Гаворачы пра сваю адстаўку, Валер Сахашчык заявіў, што Офіс Сьвятланы Ціханоўскай не разумеў «спэцыфікі ягонай працы».

«У прынцыпе, увядзеньне пасады ў абароне і нацыянальнай бясьпецы, напэўна, паслужыла данінай нейкаму палітычнаму моманту, — адзначыў у звароце Сахашчык. — Я быў моцна расчараваны, назіраючы, як людзі, зь якімі яшчэ ўчора мы спакойна дамаўляліся, седзячы за адным сталом, раптам сталі канкурэнтамі і практычна ворагамі».

Таксама, паводле Сахашчыка, яму «ўсё больш і больш станавілася зразумелым, што мы рухаемся кудысьці не туды», але ягоныя прапановы ў рэфармаваньні працы Кабінэту «водгуку не знайшлі».

Праз пэўны час кіраўніца АПК Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала адстаўку Валера Сахашчыка з з пасады прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бясьпецы Кабінэту.

«Я ўдзячная Валеру Сьцяпанавічу за зробленую ў межах Кабінэту працу, за дапамогу, якую ён арганізоўваў для беларускіх добраахвотнікаў і вэтэранаў. За працу з замежнымі партнэрамі дэмакратычных сіл, падчас якіх ён уздымаў пытаньні захаваньня незалежнасьці Беларусі, — заяівла Ціханоўская. — Я згодная, што не ўсе пляны ўдалося рэалізаваць, але той шлях, які мы ўсе праходзім, — мы праходзім упершыню».

Ціханоўская зазначыла, што застаецца на сувязі з Сахашыкам і «ў нармальных працоўных адносінах».

  • У АПК Валер Сахашчык адпрацаваў два гады. Ён сфармаваў беларускую асобную дэсантна-штурмавую роту ў складзе УСУ для выкананьня баявых задач па абароне тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.
  • Гэта ўжо другі прадстаўнік АПК, які пакінуў кабінэт за апошні час. Раней гэта зрабіў Валер Кавалеўскі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG