У тэлеграм-канале Арміі абароны Ізраілю сьцьвярджаецца, што камандзір «Хезбалы», чыё імя не называецца, «нясе адказнасьць» за ракетны абстрэл гораду Мадждаль-Шамс на падкантрольных Ізраілю Галянскіх вышынях. Тады загінулі 12 чалавек, у асноўным дзеці, больш за 30 былі параненыя.
Крыніца Reuters паведаміла, што цэльлю ЦАХАЛ быў другі чалавек у «Хезбале» Хаджы Махсан. Пра ягоны лёс нічога невядома.
Сытуацыя на мяжы Ізраілю і Лібану абвастрылася пасьля нападу групоўкі ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 году і пачатку баявых дзеяньняў у сэктары Газа.
Абмены ўдарамі з «Хезбалой» адбываюцца амаль кожны дзень. Пры гэтым групоўка заяўляла, што пакуль не вядзе шырокамаштабнай вайны супраць Ізраілю. Злучаныя Штаты і шэраг іншых краінаў выказвалі асьцярогі, што інцыдэнты могуць перарасьці ў вайну.
Форум