Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тэгеране забілі лідэра ХАМАС Ісмаіла Ханія


Ісмаіл Ханія
Ісмаіл Ханія

Корпус вартавых Іранскай рэвалюцыі паведаміў, што Ісмаіл Ханія, палітычны лідэр палестынскай экстрэмісцкай групоўкі ХАМАС, прызнанай ЗША і ЭЗ тэрарыстычнай арганізацыяй, быў забіты ў сваёй рэзыдэнцыі ў Тэгеране падчас рэйду Ізраілю.

ХАМАС пацьвердзіў навіну ў паведамленьні ў сваім тэлеграм-канале 31 ліпеня. Пацьверджаньня з ізраільскага боку пакуль не было, адзначае іранская служба Радыё Свабода — Радыё Фарда.

Прэзыдэнт Палестыны Махмуд Абас неадкладна асудзіў забойства, інфармуе палестынскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва WAFA.

Кіраўнік палітбюро ХАМАС Ісмаіл Ханія быў у Тэгеране для ўдзелу ў цырымоніі інаўгурацыі новага прэзыдэнта Ірану Масуда Пэзэшкіяна 30 ліпеня. Раней 30 ліпеня Ізраіль заявіў, што «зьліквідаваў» Фуада Шукра, камандзіра баевікоў «Хэзбала».

Як лічаць у Ізраілі, Шукр стаіць за ракетным ударам у выходныя, ад якога загінулі 12 ізраільскіх маладых людзей. Камандзіра забілі пасьля ўдару па кватэры ў Бэйруце.

Сілы абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) напісалі ў паведамленьні ў сацыяльнай сетцы X, што Шукр «накіроўваў» атакі «Хэзбалы».

У ноч на 16 лістапада 2023 году Ізраіль ударыў па рэзыдэнцыі Ханія, матываваўшы гэта тым, што яна выкарыстоўвалася для сустрэч лідэраў ХАМАС і абмеркаваньня плянаў тэрарыстычных актаў супраць Ізраілю і яго грамадзян. Ханія тады ў будынку не было.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG