Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Ужо сёньня: Гадавіна стварэньня першага ўраду Беларусі, 150 гадоў ад нараджэньня Марціна Кухты, дзень памяці Барыса Кіта

Ужо сёньня: Гадавіна стварэньня першага ўраду Беларусі, 150 гадоў ад нараджэньня Марціна Кухты, дзень памяці Барыса Кіта


Барыс Кіт на фоне карціны, намаляванай ім самім. Франкфурт-на-Майне, 1992
Барыс Кіт на фоне карціны, намаляванай ім самім. Франкфурт-на-Майне, 1992

Падзеі 1 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Даты дня

1 лютага 1863 годуКастусь Каліноўскі абвясьціў пра далучэньне Беларусі і Літвы да паўстаньня супраць расейскага царызму, якое пачалося ў Варшаве 22 студзеня 1863 году. Літоўскі правінцыйны камітэт, які рыхтаваў паўстаньне, пераўтварыўся ў Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі.

1 лютага 2018 году памёр Барыс Кіт, навуковец, пэдагог, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920–30-х гадоў у Заходняй Беларусі, вязень польскіх і нацысцкіх турмаў, дзяяч паваеннай эміграцыі ў ЗША і Нямеччыне.

Васіль Быкаў і Барыс Кіт. Франкфурт-на-Майне, 2001
Васіль Быкаў і Барыс Кіт. Франкфурт-на-Майне, 2001

Таксама ў гэты дзень

1411 — заключаны Торунскі мір, які паклаў канец Вялікай вайне Польшчы і ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам.

1661 — народнае паўстаньне ў Магілёве супраць маскоўскага гарнізону.

1717 — у Варшаве прайшоў «нямы сойм» Рэчы Паспалітай, які абмежаваў паўнамоцтвы караля і пашырыў правы шляхты. Гэтыя рашэньні прымаліся пад ціскам расейскага імпэратара Пятра І.

1919 — пачаліся заняткі ў Віленскай беларускай гімназіі. Пры гімназіі быў створаны Беларускі прытулак для дзяцей-сірот. Гімназія фінансавалася рознымі грамадзкімі арганізацыямі, у ліку якіх былі Школьная рада ў Вільні і Таварыства беларускай школы. У гэтай гімназіі навучаліся Натальля Арсеньнева, Максім Танк, Міхал Вітушка і іншыя.

1946 — байцы Рамуальда Рэйса («Бурага») спалілі вёскі Заляшаны і Выганоўская Волька на Падляшшы.

2023 — разам з дырэктаркай Аксанай Багданавай з Музэя Азгура ў Менску на знак пратэсту супраць рэпрэсій звольніліся 5 спэцыялістаў.

У гэты дзень нарадзіліся

1811Рамуальд Зянкевіч, фальклярыст, этнограф, археоляг, краязнавец.

1875 Марцін Кухта, выдавец беларускай пэрыёдыкі і кніг.

Ў краіне сьветлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
3 друкарні пана Марціна Кухты.

Максім Багдановіч

1884 Аляксандар Сянкевіч, грамадзкі і палітычны дзяяч, наркам аховы здароўя БССР (1921–22), удзельнік нелегальнага настаўніцкага зьезду ў Мікалаеўшчыне (1906), ахвяра сталінізму.

1892 Браніслаў Тарашкевіч, мовазнаўца і палітык.

Браніслаў Тарашкевіч
Браніслаў Тарашкевіч

1913Сяргей Прытыцкі, заходнебеларускі падпольшчык і дзяржаўны дзяяч БССР.

1931 Барыс Ельцын, першы прэзыдэнт Расеі.

1931Іван Пратасеня, беларускі мастак-акварэліст.

1964 Марыя Паўліна Сурвіла, прафэсарка амэрыканскага Wartburg College (штат Аёва), выканаўчая дырэктарка Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў у Канзасе, сябра Рады БНР.

Паўліна Сурвіла ў 1972 у Беларускім рэлігійна-грамадзкім цэнтры ў Таронта, на выставе сваіх твораў
Паўліна Сурвіла ў 1972 у Беларускім рэлігійна-грамадзкім цэнтры ў Таронта, на выставе сваіх твораў

У памяці

1733 Аўгуст Моцны, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1856 Іван Паскевіч, расейскі вайскавод, акупацыйны кіраўнік Польшчы. Правёў рэканструкцыю Гомельскага палаца — сваёй рэзыдэнцыі. Пахаваны ў Гомлі.

1860Язэп Ярашэвіч, беларускі гісторык, этнограф, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту.

1874 Гелена Скірмунт, мастачка і скульптарка.

1991Станіслаў Шушкевіч, літаратар і вязень савецкіх канцлягераў, бацька першага кіраўніка Рэспублікі Беларусь Станіслава Шушкевіча.

2012 Віслава Шымборска, польская паэтка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі.

Віслава Шымборска з прэзыдэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім. Кракаў, 2010
Віслава Шымборска з прэзыдэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім. Кракаў, 2010

2011Тацяна Зіненка, паэтка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG