Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цапкала расказаў, што ягоную машыну арыштоўвалі ў Эўропе на запыт ўладаў Беларусі


Валер Цапкала, 2020
Валер Цапкала, 2020

Былы прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі Валер Цапкала паведаміў у сваім Тэлеграм-канале, што яго аўтамабіль арыштавалі на альбанска-грэцкай мяжы. Выявілася, што машыла лічыцца ў базе Інтэрпала.

Палітык здолеў забраць машыну са штраф-стаянкі на мяжы. Ён мяркуе, што ў базу вышуку Інтэрпалу яго аўтамабіль унёс рэжым Лукашэнкі: «Для ўсіх нас зразумела, хто ўнёс гэтую машыну ў базу зьвестак Інтэрполу, хто мае доступ».

Цапкала заяўляе, што інцыдэнт зь яго аўтамабілем парушае артыкул 3 Статуту Інтэрпалу. Гэты артыкул забараняе выкарыстоўваць сыстэму «чырвоных апавяшчэньняў» для перасьледу паводле палітычных, рэлігійных або расавых матывах. Палітык кажа, што зьвяртаўся ў міжнародныя арганізацыі (у тым ліку ААН) з прапановай спыніць практыку выкарыстаньня «чырвоных апавяшчэньняў» Інтэрполу, бо яны супярэчаць прэзумпцыі невінаватасьці.

Таксама Цапкала паведаміў, што напісаў у Інтэрпол ліст з патрабаваньнем выключыць Беларусь са складу гэтай арганізацыі альбо прыпыніць яе ўдзел да зьмены ўлады.

Ён прапануе абодва гэтыя пытаньні абмеркаваць на найбліжэйшай канфэрэнцыі Інтэрполу ў Глазга, у Вялікай Брытаніі, дзе зьбяруцца кіраўнікі міністэрстваў унутраных справаў краінаў-удзельніц.

  • Валер Цапкала ў мінулым кіраваў беларускім Паркам высокіх тэхналёгій. Для ўдзелу ў прэзыдэнцкай кампаніі 2020 году ён сабраў ініцыятыўную групу. Аднак ЦВК адмовіла яму ў рэгістрацыі бо нібыта сапраўдных подпісаў пасьля праверкі выявілася менш за сто тысяч. Калі палітыка не дапусьцілі да ўдзелу ў выбарах, ягоная жонка Вераніка далучылася да аб’яднанага штабу Сьвятланы Ціханоўскай.
  • Сам палітык пакінуў краіну ў ліпені 2020 году, баючыся крымінальнага перасьледу. Пазьней да яго ў Латвію пераехалі жонка і дзеці.
  • У красавіку 2023 году Менскі абласны суд завочна прысудзіў яму 17 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у памеры 1000 базавых велічынь, а таксама пазбавіў права займаць пасады, зьвязаныя з выкананьнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на працягу 5 гадоў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG