Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэрбак: Нямеччына перадасьць Украіне яшчэ 200 мільёнаў эўра зімовай дапамогі


Міністры замежных спраў Нямеччыны і Ўкраіны Аналена Бэрбак і Андрэй Сібіга, Кіеў, 4 лістапада 2024
Міністры замежных спраў Нямеччыны і Ўкраіны Аналена Бэрбак і Андрэй Сібіга, Кіеў, 4 лістапада 2024

У ходзе восьмага з пачатку вайны візыту ў Кіеў кіраўніца МЗС Нямеччыны заявіла пра непахіснуюй падтрымку Ўкраіны. Паводле яе, ёй было важна сказаць пра гэта напярэдадні выбараў прэзыдэнта ЗША.

Пра гэта паведамляе DW.

Міністарка замежных справаў Нямеччыны Аналена Бэрбак падчас восьмага з пачатку поўнамаштабнай вайны візіыу ва Ўкраіну паабяцала гэтай краіне дадатковыя 200 мільёнаў эўра ў якасьці дапамогі на наступны зімовы пэрыяд. Гэтыя сродкі будуць выкарыстаныя, у прыватнасьці, для забесьпячэньня палівам украінцаў, якія пражываюць у прыфрантавых раёнах заявіла яна на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з украінскім калегам Андрэем Сібігам 4 лістапада ў Кіеве.

Украінцы на парозе трэцяй ваеннай зімы павінныя быць забясьпечаныя самым неабходным для абароны ад мінусавых тэмпэратур, падкрэсьліла Бэрбак. Дадатковая гуманітарная дапамога будзе накіравана не на падтрымку энэргетычнага сэктару Ўкраіны, а на меры экстранай зімовай дапамогі насельніцтву.

Па словах Бербак, прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін, які разьвязаў вайну, цяпер атрымлівае падтрымку Паўночнай Карэі, а таксама робіць асабліва жорсткія дзеяньні на ўсходзе Ўкраіны. Ён сьвядома спрабуе разбурыць жыцьцёва важную інфраструктуру, разбамбіць электрастанцыі і разбурыць лініі электраперадач, адзначыла яна. Цяпер разбурана амаль дзьве трэці энэргетычнай інфраструктуры Украіны, нагадала нямецкая міністарка.

Бэрбак запэўніла Украіну ў падтрымцы з боку Нямеччыны

Гаворачы аб маючых адбыцца 5 лістапада выбарах прэзыдэнта ЗША, па выніках якіх у Белы дом можа вярнуцца Дональд Трамп, Бэрбак запэўніла Ўкраіну ў непахіснай падтрымцы з боку Нямеччыны. Нямеччына як найбуйнейшая краіна Эўропы «ўсьведамляе сваю адказнасьць» у гэтым пытаньні, падкрэсьліла яна і заявіла, што хацела яшчэ раз нагадаць аб гэтым у Кіеве напярэдадні выбараў у ЗША.

Кіраўніца МЗС Нямеччыны прызнала, што і ў яе краіне ідуць дыскусіі, якія датычацца дапамогі Кіеву. Ва Ўкраіне яны могуць гучаць «пагрозьліва», таму што тыя, хто ставіць пад пытаньне дапамогу ўкраінцам, блытаюць агрэсара і ахвяру і сумняваюцца ў неабходнасьці падтрымкі міру і свабоды, растлумачыла Бэрбак. Яна таксама нагадала, што ва Украіны ёсьць моцныя сябры і партнэры ва ўсім сьвеце.

Сібіга: Украіна чакае рашэньняў заходніх саюзьнікаў

У сваю чаргу Сібіга заявіў, што Украіна чакае канкрэтных рашэньняў заходніх саюзьнікаў у рамках падтрымкі яго краіны, якая абараняецца ад расейскага ўварваньня. Сярод іншага ён назваў дальнабойныя сыстэмы зброі, дапамогу ў адбіцьці налётаў расейскіх дронаў і ракет, нарошчваньне абароннай вытворчасьці ва Ўкраіне і пастаўкі комплексаў СПА.

«Вельмі важна, каб тыя захады, якія павінны быць прыняты, прымаліся своечасова. Каб мы не дапускалі страты нашых тэрыторый і ня страчвалі нашых людзей, каб мы станавіліся самадастатковымі па некаторых напрамках», — адзначыў ён.

Бэрбак пагутарыла з украінскімі вайскоўцамі

У той жа дзень Бэрбак азнаёмілася з ужываньнем зэнітных самаходных установак Gepard, якія Кіеву перадаў Бэрлін. Украінскія вайскоўцы расказалі ёй пра работу гэтай бронетэхнікі ў баявых умовах і папрасілі аб далейшых пастаўках матэрыялаў і боепрыпасаў.

Нямеччына ўжо паставіла Украіне 55 адзінак Gepard, запасныя часткі і 176.000 боепрыпасаў з запасаў узброеных сілаў Нямеччыны і нямецкай абароннай прамысловасьці.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG